Адмоўнае сальда знешняга гандлю за 11 месяцаў 2025 года перавысіла 1,3 млрд долараў

27 студзеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — лістападзе 2025 года склаў 94 млрд 400,2 млн долараў — на 3,1% больш чым за аналагічны перыяд 2024-га (91 млрд 544 млн), сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.
Экспарт склаўся на ўзроўні 46 млрд 545 млн долараў (45 млрд 335,4 млн; +2,7%), імпарт — 47 млрд 855,2 млн (46 млрд 208,7 млн; +3,6%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 310,3 млн долараў (годам раней было -873,3 млн; рост у 1,5 раза).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 77 млрд 395,7 млн долараў (76 млрд 464,4 млн; +1,2%): экспарт — 36 млрд 201,5 млн (36 млрд 373,5 млн; -0,5%); імпарт — 41 млрд 194,2 млн (40 млрд 90,9 млн; +2,8%); адмоўнае сальда — 4 млрд 992,7 млн (-3 млрд 717,4 млн; +34,3%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 17 млрд 4,6 млн долараў (15 млрд 79,6 млн; +12,8%): экспарт — 10 млрд 343,5 млн (8 млрд 961,9 млн; +15,4%); імпарт — 6 млрд 661 млн (6 млрд 117,8 млн; +8,9%); дадатнае сальда — 3 млрд 682,5 млн (2 млрд. 844,1 млн; +29,5%).
Тавараабарот з краінамі СНД за 11 месяцаў 2025 года склаў 52 млрд 621,1 млн долараў (50 млрд 501 млн; +4,2%). Аб’ём экспарту — 27 млрд 452,2 млн (26 млрд 607,7 млн; +3,2%), імпарту — 25 млрд 168,9 млн (23 млрд 893,3 млн; +5,3%); дадатнае сальда — 2 млрд 283,3 млн (2 млрд 714,4 млн; -15,9%).
Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 27 млрд 737,3 млн долараў (28 млрд 89 млн; -1,3%): экспарт — 9 млрд 727,7 млн (10 млрд 540,9 млн; -7,7%), імпарт — 18 млрд 9,6 млн (17 млрд 548,1 млн; +2,6%); адмоўнае сальда — 8 млрд 281,9 млн (-7 млрд 7,2 млн; +18,2%).
Раней паведамлялася, што знешнегандлёвы абарот інвестыцыйных тавараў у Беларусі ў студзені — лістападзе 2025 года склаў 8 млрд 268,2 млн долараў — на 5,3% менш, чым за 11 месяцаў 2024-га (8 млрд 731,5 млн).
Экспарт склаўся на ўзроўні 3 млрд 726,8 млн долараў (4 млрд 507,6 млн; -17,3%), імпарт — 4 млрд 541,4 млн (4 млрд 233,9 млн; +7,5%), адмоўнае сальда — 814,6 млн (годам раней было дадатным — 283,7 млн).
Абарот прамежкавых тавараў склаў 40 млрд 794,3 млн долараў (43 млрд 37,9 млн; -5,2%): экспарт — 17 млрд 793,6 млн (19 млрд 161,3 млн; -7,1%), імпарт — 23 млрд 700 тыс. (23 млрд 876,6; -3,7%), адмоўнае сальда — 5 млрд 207,1 млн (-4 млрд 715,3 млн; +10,4%).
У 2024 годзе знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн. долараў — на 5,1% больш, чым за 2023-й (95 млрд 180,8 млн). Экспарт — 49 млрд 385,3 млн (47 млрд 713,6 млн; +3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; +6,8%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 308,7 млн (годам раней было дадатным — 246,4 млн).
Праблемы з экспартам тавараў прызнаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня 2025 года.
На хібы ўрада ён указаў 23 верасня таго ж года на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным. “[Тэмпы росту] ВУП — 101,6% (101,3% па выніках 2025 года. — “Позірк“.), але прасядаюць галоўныя галіны“, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ снежні 2025 года колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 10 тыс. — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



