Мінск 13:21

У Батумі затрыманыя двое грамадзян Беларусі з буйной партыяй метадону

Відэа: прэс-служба МУС Грузіі / стоп-кадр: "Позірк"

17 студзеня, Позірк. Двое грамадзян Беларусі — А. П. (1993 год нараджэння) і Г. Р. (1992) — затрыманыя ў Грузіі паводле абвінавачання ў “незаконным набыцці, захоўванні наркатычнага сродку ў асабліва буйным памеры, а таксама ў садзейнічанні яго рэалізацыі”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны.

Паводле інфармацыі ведамства, пры вобшуку асабістых рэчаў, аўтамабіля і часовых жылых памяшканняў абвінавачаных супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення Цэнтральнай крымінальнай паліцыі па Аджарыі вынялі да 6 кг метадону, а таксама “матэрыялы, неабходныя для фасоўкі наркатычнага сродку”.

Паводле інфармацыі МУС, кошт такой масы наркотыкаў на чорным рынку складае каля 3 млн лары (каля 1,1 млн долараў).

“Расследаванне вядзецца па артыкулах 260 і 2601 Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 20 гадоў або пажыццёвага зняволення”, — гаворыцца ў паведамленні.

Два беларусы абвінавачваюцца ў Грузіі ў набыцці і захоўванні наркотыкаў у асабліва буйным памеры

16 снежня, Позірк. Пра затрыманне двух грамадзян Беларусі, мужчын 2003 і 2005 гадоў нараджэння, паводле абвінавачання ў "незаконным набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў у асабліва буйным і асабліва вялікім памеры" паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі. У выніку вобшуку ў …
Падзяліцца: