Да сваякоў вывезеных экс-палітвязняў прыходзяць спецслужбы — Зазулінская (дапоўнена)

14 студзеня, Позірк. На сваякоў вызваленых і прымусова вывезеных з Беларусі экс-палітвязняў аказваюць ціск спецслужбы, вынікае са слоў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай.
На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 13 студзеня палітык паведаміла пра іх нядаўні візіт да бацькоў аднаго з вывезеных у краіне: “Яму прапануюць вярнуцца ў Беларусь і адседзець 15 гадоў”.
“Яго спачатку выкідваюць за межы краіны, не пытаючыся, ці хацеў ён з’язджаць, а потым прапануюць [гэта]. <…> Калі маці сказала пра тое, што “вы ж яго самі вывезлі”, то ёй адказалі, што ён уцёк з калоніі”, — сказала прадстаўніца АПК.
“Тое, што сёння адбываецца ў сем’ях людзей, чыіх сваякоў вывезлі за межы Беларусі, — гэта ціск. Прыходзяць супрацоўнікі розных інстанцый з мэтай устанавіць [іх] месца знаходжання. І выкарыстоўваюць розныя формы ціску <…>. Гэта можа быць не толькі жонка і дзіця, гэта могуць быць і сталыя бацькі”, — дадала яна.
Зазулінская звярнула ўвагу на невыразны прававы статус былых палітвязняў, якіх улады выдвараюць за мяжу.
Паводле яе, у даведках аб вызваленні з месцаў пазбаўлення волі, якія часта з’яўляюцца адзіным дакументам у іх на руках (пашпарты, як правіла, не аддаюцца. — “Позірк”.), не ўказваецца падстава выхаду.
Вываз людзей палітык пры гэтым ахарактарызавала як прымусовую дэпартацыю.
Прадстаўніца АПК падзякавала Варшаве за магчымасць для былых зняволеных абраць краіну для канечнага выезду: “На жаль, у папярэдніх групаў [вывезеных] — а іх было тры — такой магчымасці не было”.
“Мы павінны спыніць гвалтоўнае перамяшчэнне людзей праз межы краіны іх грамадзянства. Таму што разрываюцца сем’і”, — заклікала яна.
Паводле Зазулінскай, былыя палітвязні павінны мець выбар, ці заставацца ў Беларусі: “Гвалтоўная дэпартацыя — гэта <…> парушэнне. Калі мы адно злачынства прыкрываем другім і кажам “ну дзякуй богу, людзі на волі”… Але яны павінны быць на волі ў сябе дома <…>, а далей яны самі будуць выбіраць”.
Працяг практыкі прымусовага вывазу за мяжу яна назвала магчымай “гуманітарнай катастрофай”.
“Ці гатовыя мы сёння па-за межамі Беларусі забяспечыць усіх людзей сацыяльнай падтрымкай?” — задалася пытаннем прадстаўніца АПК.
Таксама Зазулінскую “вельмі хвалюе”, што апошняя група вызваленых, самая вялікая, была вывезена ў краіну, дзе ідзе вайна (109 чалавек 13 снежня прывезлі ва Украіну).
Яна выказалася за пашырэнне геаграфіі краін, якія прыймаюць вывезеных з Беларусі.
Дэпартацыя, альбо прымусовае перамяшчэнне насельніцтва, з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці, нагадала прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Ганна Морская.
Латушка: Важна паскорыць легалізацыю дэпартаваных экс-палітвязняў


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка