Мінск 04:29

Долар патаннеў на дзве капейкі перад выходнымі

Фота: latinamericanpost.com

9 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 студзеня.

Курс долара знізіўся да 2,9345 рубля (-0,69%; -0,0205), юаня — да 4,2077 за 10 (-0,56%; -0,0236).

Расійскі рубель падаражэў да 3,704 за 100 (+0,66%; +0,0242).

Таргі еўра ў апошні раз праводзіліся 19 снежня 2025 года, тады ён падаражэў да 3,465 (+0,08%; +0,0029).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай у росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: