У бальніцы застаюцца пяць пацярпелых у аварыі аўтобуса Брэст — Масква

27 снежня, Позірк. У аршанскай бальніцы № 1 застаюцца пяць пацярпелых у аварыі аўтобуса Брэст — Масква, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. У аднаго беларускае грамадзянства, у чатырох — расійскае. Астатнія пасля агляду адпраўленыя лячыцца амбулаторна.
Раней, паводле інфармацыі ведамства, у бальніцы Оршы і Талачына было дастаўлена 13 чалавек, шпіталізавана 10. Загінула 53-гадовая жанчына.
Паводле інфармацыі МУС, ДТЗ адбылося 27 снежня каля 02:40 у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. 43-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Амбасада Расіі ў Мінску паведаміла пра пяць пацярпелых грамадзян РФ, а таксама пра беларускае грамадзянства загінулай.
Усяго ў салоне знаходзілася 14 чалавек (два кіроўцы, 12 пасажыраў).
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Дзеянне караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларускі навуковец прапануе пераняць "агрэсіўную навукова-тэхнічную палітыку" Японіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



