ВУП у студзені — лістападзе вырас на 1,3% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)

17 снежня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень — лістапад 2025 года павялічыўся на 1,3% да аналагічнага перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт пасля першай ацэнкі паказчыка.
Паводле даных ведамства, аб’ём у наяўных цэнах склаў 258 млрд рублёў.
У студзені 2025 года ВУП павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд).
Міжнародны валютны фонд (МВФ) у кастрычніцкім аглядзе пагоршыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2025 годзе. На думку аналітыкаў, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2025 года вырасце на 2,1%, 2026-га — на 1,4%.
Раней Сусветны банк панізіў на 0,3% свой прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2025 годзе — да 1,9% (у чэрвеньскім аглядзе прагноз быў вышэйшы — +2,2%).
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў верасні таксама пагоршыў свой папярэдні (травеньскі) прагноз — да 1,7% на 2025 год і да 2,3% — на 2026 год.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназаваў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным у красавіку.
Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на гэты год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Раней міністр эканомікі Юрый Чабатар паведаміў, што праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года прадугледжвае рост ВУП у 2026-м на 2,8%.
Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023 — 3,9%, 2022 — ВУП знізіўся на 4,7%, 2021 — вырас на 2,3%, 2020 — скараціўся на 0,9%.
Кіраўнік Мінэканомікі аб планах на пяцігодку: рост ВУП — на 15,8%, рэальных даходаў насельніцтва — у 1,2 раза
Аб’ём складскіх запасаў за год вырас на траціну, за пяць гадоў — больш як удвая
Па выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5%

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

