Забойства жанчыны на вачах яе дзяцей — праз 20 гадоў справа накіраваная ў суд

16 снежня, Позірк. У суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 45-гадовага жыхара Магілёва, які абвінавачваецца ў здзяйсненні 20 гадоў таму забойства з асаблівай жорсткасцю, паведаміла 16 снежня прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на пракуратуру Магілёўскай вобласці.
Паводле версіі абвінавачання, у лютым 2005 года мужчына, быўшы нецвярозым, прыйшоў дадому да 27-гадовай жанчыны. Сцвярджаецца, што ён планаваў “вырашыць пытанне пра адтэрміноўку вяртання грашовых сродкаў за маёмасць, якую ён раней выкраў у яе мужа”. “Дамовіцца не атрымалася, дзяўчына была непахісная і выказала намер звярнуцца ў міліцыю”, — адзначыла пракуратура.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, мужчына спалохаўся наступстваў, схапіў нож і нанёс жанчыне не менш за 30 удараў па галаве, грудзі і шыі. Усё гэта адбылося на вачах дзяцей ахвяры, аднаму з якіх тады быў год, іншаму — чатыры.
Жанчына памерла на месцы здарэння ад камбінаванай траўмы галавы, шыі і грудной клеткі. Яе цела знайшоў муж на наступны дзень. На падлозе побач з маці знаходзілася яе чатырохгадовае дзіця.
Паводле сцвярджэння пракуратуры, абвінавачаны пасля зробленага раскідаў рэчы з шафаў, каб інсцэнаваць рабаванне. Так, паводле версіі следства, ён хацеў адвесці ад сябе падазрэнні.
Адметна, што ў 2005–2006 гадах абвінавачаны быў фігурантам крымінальнай справы, “аднак з прычыны недастатковасці доказаў тады ён пазбег адказнасці за зробленае”.
Заяўляецца, што над справай працавалі на працягу 20 гадоў і ў выніку “следчыя здолелі атрымаць дадатковыя доказы датычнасці магіляўчаніна да здзяйснення асабліва цяжкага злачынства”. Мужчыну выстаўленае абвінавачанне паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства).
17 лістапада МУС адсправаздачылася пра раскрыццё забойства мужчыны 1966 года нараджэння 17-гадовай даўніны; падазраваны затрыманы ў Расіі.
У гэты ж дзень Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватым грамадзяніна Ж. у здзейсненым у 1995 годзе забойстве і прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
13 лістапада паведамлялася пра раскрыццё забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненага 34 гады таму.
12 кастрычніка МУС паведамляла пра раскрыццё жорсткага забойства сямейнай пары ў Віцебску 26 гадоў таму.
Сілавыя ведамствы Беларусі рэгулярна справаздачацца пра раскрыццё злачынстваў шматгадовай даўніны. Як правіла, гэта звязана з новымі тэхнічнымі магчымасцямі, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобы падазраваных з дапамогай экспертызы біяматэрыялаў.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


