Золатавалютныя рэзервы Беларусі за студзень 2026 года выраслі амаль на 1,3 млрд долараў ЗША

4 лютага, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2026 года склалі 15 млрд 702,8 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
У студзені золатавалютныя рэзервы (ЗВР) складалі 14 млрд 423 млн долараў. Такім чынам, за месяц яны павялічыліся на 1 млрд 279,8 млн долараў (+8,9%).
Манетарнае золата, якое значна падаражэла на сусветных рынках, у структуры ЗВР складае 8 млрд 630,5 млн долараў (+1 млрд 162,3 млн за месяц; +15,6%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 430,9 млн (+17,9 млн; +1,2%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн (+100,6 млн; +1,8%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
“Патрошку пускаць у абарот“ ЗВР і “дзейнічаць па-гаспадарску“ прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 16 кастрычніка 2025 года.
“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра, — адзначыў палітык. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба”.
З верасня 2025 года ЗВР Беларусі “пакрываюць трохмесячны аб’ём імпарту“, заяўляў раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР). Такім чынам, адзначалі аналітыкі, іх аб’ём “адпавядае міжнароднаму крытэру бяспекі“.
У канцы траўня 2025-га Галоўчанка назваў чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з двух фактараў, што паўплывалі на рост міжнародных актываў. “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку“, — заявіў ён.
За 2025 год рэзервовыя актывы павялічыліся на 5 млрд 500,4 млн (у 1,6 раза).

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

