Турчын зацвердзіў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год
15 снежня, Позірк. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову ўрада аб плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакументам вызначаныя “паквартальныя значэнні найважнейшых паказчыкаў і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця”, “ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы арганізацый”, задачы, якія прадугледжваюць “стымуляванне інвестыцыйнай дзейнасці, паскоранае развіццё фінансавага рынку, тэхналагічнае развіццё, забеспячэнне эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый і інш.”.
Акрамя гэтага, у плане ўтрымліваецца “пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб”.
Тэкст пастановы не апублікаваны.
Рэалізацыя ўсіх запланаваных мерапрыемстваў у рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады дасць магчымасць павялічыць валавы ўнутраны прадукт на 15,8%, заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар 12 снежня на 11-м пазачарговым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Акрамя таго, улады чакаюць павелічэння экспарту тавараў і паслуг у 1,2 раза, інвестыцый — на 16,7%, рэальных даходаў насельніцтва — у 1,2 раза.
Чыноўнік адзначыў, што ў аснове распрацаванага дакумента ляжаць “фундаментальныя прынцыпы і стратэгічныя арыенціры”.
Кожны іх сямі “ключавых прыярытэтаў” у будучай пяцігодцы, паводле слоў Чабатара, напоўнены “канкрэтнымі задачамі, аблічбаваны праз ёмістую сістэму якасных індыкатараў і падмацаваны інструментамі дзяржаўных, галіновых, рэгіянальных і навукова-тэхнічных праграм, дзяржпраграм навуковых даследаванняў і дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця”.
У выніку некалькіх этапаў абмеркавання ўлады вызначылі наступныя галоўныя накірункі на перыяд да 2030 года: дэмаграфічная бяспека; развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы; стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця; рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя; моцныя рэгіёны; умацаванне абараназдольнасці і развіццё ВПК; турызм.
Аб дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады паведаміў 30 кастрычніка старшыня праўлення Нацыянальнага банка, былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, які быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніком адпаведнай спецыяльнай групы.
Праграма павінна быць зацверджаная на чарговым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу (складаецца толькі з лаялістаў рэжыму), якое павінна прайсці ў Мінску 18-19 снежня.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



