Мінск 20:49

Белстат: Інфляцыя ў лістападзе склала 0,4%, з пачатку года — 6,5%

10 снежня, Позірк. Спажывецкія цэны ў лістападзе 2025 года выраслі на 0,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя — на 0,02%, паслугі — на 0,1%.

У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 6,5%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 8,5%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,7%.

У гадавым вымярэнні (да лістапада 2024 года) кошты павялічыліся на 7%. Харчаванне стала даражэйшае на 9,9%, нехарчовыя тавары — на 2,6%, паслугі — на 7,7%.

Спажывецкія цэны за лістапад 2024 года выраслі на 0,3%, за студзень — лістапад мінулага года — на 4,6%. Па выніках года інфляцыя склала 5,2%.

Падзяліцца: