Ціханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы

6 снежня, Позірк. З заклікам інвеставаць у беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы звярнулася да еўрапейскіх краін дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ўвечары 5 снежня ў Інсбруку (Аўстрыя) падчас дыскусіі “Еўропа ў свеце: як наконт свабоды і дэмакратыі?”, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Сустрэча адбылася ў Цэнтры менеджменту Інсбрука (MCI) — акрэдытаванай адукацыйнай ўстанове ўніверсітэцкага ўзроўню, дзе ўжо два гады дзейнічае стыпендыяльная праграма для беларусаў.
Палітык таксама заклікала Еўропу пашыраць адукацыйныя праграмы і стыпендыі для беларускай моладзі. “Інвестыцыі ў людзей — гэта лепшая інвестыцыя ў будучыню дэмакратычнай Беларусі. Нам патрэбны масты з Еўропай, бо рэжым робіць усё, каб адрэзаць беларусаў ад свету”, — заявіла Ціханоўская.
Дэмлідар, паводле слоў яе галоўнага дарадцы, падкрэсліла “важнасць беларускай мовы і ідэнтычнасці”, адзначыўшы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі “мэтанакіравана знішчае нацыянальную культуру, бо яна з’яўляецца крыніцай самапавагі і супраціву”. Беларуская мова і культура, заявіла яна, умацоўвае грамадсттва і дапамаге супрацьстаяць “рускаму свету”.
Ціханоўская, як сказаў Вячорка, таксама “распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, гуманітарны трэк па вызваленні палітвязняў”. Назваўшы вызваленні апошніх месяцаў вынікам супольных намаганняў ЗША і ЕС, яна канстатавала, што рэжым Лукашэнкі “працягвае рэпрэсіі і ўтрымлівае больш за 1.200 чалавек”.
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


