Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі пашырэнне БелАЭС, абарону, сітуацыю на мяжы

15 лістапада, Позірк. Развіццё двухбаковых стасункаў, у тым ліку “новыя перспектыўныя праекты”, абмеркавалі ўвечары 15 лістапада па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Паводле інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі, суразмоўцы таксама закранулі пытанні — “будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы”, “абароны і бяспекі”, а таксама “асобна спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на мяжы Саюзнай дзяржавы”.
“Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, прэзідэнты дамовіліся найбліжэйшым часам — перш за ўсё падчас саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку напрыканцы лістапада”, — гаворыцца ў паведамленні.
На сайце Крамля паведамляецца, што Пуцін і Лукашэнка абмяняліся думкамі “па шэрагу практычных пытанняў двухбаковай супрацы, у тым ліку ў энергетыцы, а таксама актуальным міжнародным тэмам”.
“Дамоўлена пра далейшыя кантакты падчас саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які мае адбыцца ў Бішкеку, і традыцыйнай сустрэчы лідараў краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў напрыканцы года ў Санкт-Пецярбургу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра рашэнне пабудаваць трэці блок БелАЭС напярэдадні абвясціў намеснік прэм’ер-міністра, былы міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч па выніках профільнай нарады ў Лукашэнкі.
Сітуацыя на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, пра якую, верагодна, ішла гаворка падчас тэлефоннай размовы, развіваецца па супрацьнакіраваных вектарах.
З аднаго боку, Польшча вырашыла 17 лістапада аднавіць працу двух раней закрытых пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца) і Кузніца Беластоцкая (Брузгі).
З іншага боку, сама меней да канца восені Літва закрыла свае пагранпераходы на беларускім напрамку — праз масавыя прылёты паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджаюць грамадзянскай авіяцыі.
У адказ Мінск забараніў зарэгістраваным у Літве грузавікам, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
У выніку сітуацыі ў Беларусі захрасла 1,3 тыс. літоўскіх грузавікоў, якія ўлады ў Мінску распарадзіліся змясціць на стаянкі — пад платную ахову.
Вільнюс беспаспяхова паспрабаваў вярнуць транспарт шляхам кантактаў на ведамасным узроўні. Беларусь прапанавала Літве альбо скасаваць рашэнне пра закрыццё мяжы, альбо выйсці на палітыка-дыпламатычнае вырашэнне праблемы.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



