Мінск 18:34

Эстонская кампанія неўсвядомлена стала пастаўшчыком медабсталявання для КДБ — BelPol

МРТ-сканаванне Ілюстрацыйнае
фота: freepik.com

6 лістапада, Позірк. Эстонская кампанія MedS&P AS “неўсвядомлена стала пастаўшчыком медыцынскага абсталявання” для беларускіх сілавікоў, заяўляе арганізацыя BelPol.

Гаворка ідзе пра пастаўкі ў Мінск МРТ-апаратаў Philips Medical Systems Nederland B.V. (Нідэрланды).

“У афіцыйных дакументах канчатковым атрымальнікам тэхнікі было пазначанае Міністэрства аховы здароўя Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні. — Аднак у адкрытых крыніцах з’явіліся даныя, што абсталяванне прызначанае не для грамадзянскай медыцыны, а для вайскова-медыцынскага ўпраўлення КДБ Беларусі”.

Адзначаецца, што эстонская кампанія заўважыла неадпаведнасці і накіравала запыт на адрас беларускага боку з просьбай пацвердзіць, хто менавіта будзе выкарыстоўваць абсталяванне.

На думку BelPol, усё паказвае на тое, што Мінздароўя “свядома ўвяло эстонскую кампанію ў зман і схавала сапраўдны канчатковы пункт прызначэння абсталявання”.

Такім чынам, лічыць арганізацыя, рэжым Аляксандра Лукашэнкі “выкарыстоўвае еўрапейскія кампаніі і іх давер не ў інтарэсах звычайных беларусаў і беларусак, а дзеля ўмацавання сваёй улады”.

Раней BelPol выпусціў расследаванне пра маштабныя змены, якія адбыліся пасля масавых пратэстаў 2020 года ў спецыяльным падраздзяленні КДБ “Альфа”.

Пасля пратэстаў 2020 года рэжым Лукашэнкі забяспечыў падраздзяленне КДБ "Альфа" цяжкім узбраеннем і ўдарнымі БПЛА — BelPol

26 кастрычніка, Позірк. Аб маштабных зменах, якія адбыліся пасля масавых пратэстаў 2020 года ў спецыяльным падраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі "Альфа", паведамляе ў новым расследаванні аб'яднанне BelPol. Адзначаецца, што падраздзяленне базуецца "на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска ў раёне "Баравая", комплекс адпаведных будынкаў з'яўляецца …

BelPol фіксуе прыкметы паскоранай мілітарызацыі беларускай эканомікі

30 кастрычніка, Позірк. Прыкметы паскоранай мілітарызацыі эканомікі фіксуюцца ў Беларусі, гаворыцца ў аналітычным матэрыяле арганізацыі BelPol. Гэты працэс, паводле яе звестак, з'яўляецца не проста следствам палітычнага збліжэння Мінска і Масквы, а вынікам мэтанакіраванай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, “накіраванай на структурную інтэграцыю …
Падзяліцца: