Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

10 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 кастрычніка.
Курс долара знізіўся да 2,9959 рубля (-0,18%; -0,0053), еўра — да 3,4954 (-0,01%; -0,0003), юаня — да 4,2006 за 10 (-0,06%; -0,0024).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6872 за 100 (+0,01%; +0,0002).
На гэтым працоўным тыдні (6–10 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,32% (з 3,0056 да 2,9959), юаня — на 0,18% (з 4,2082 да 4,2006 за 10), еўра — на 1,1% (з 3,5345 да 3,4954); расійскага рубля — вырасла на 0,1% (з 3,6834 да 3,6872 за 100).
Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства