Лукашэнка павіншаваў прэм’ера Грузіі з “паспяховым правядзеннем” мясцовых выбараў

9 кастрычніка, Позірк. Сведчаннем “шырокай падтрымкі” ўзятага ўрадам курсу на “суверэннае развіццё краіны і кансалідацыю грамадства” назваў вынікі мясцовых выбараў, якія прайшлі 4 кастрычніка ў Грузіі, Аляксандр Лукашэнка.
“Упэўненая перамога кандыдатаў “Грузінскай мары” з’яўляецца пацвярджэннем іх адпаведнасці высокім стандартам адказнасці, надзейнасці і прафесіяналізму”, — гаворыцца ў віншаванні палітыка на адрас старшыні згаданай партыі, прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Кабахідзэ.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, падкрэслена “цвёрдае імкненне” афіцыйнага Мінска “паглыбляць стасункі сяброўства і супрацы з Грузіяй”.
Лукашэнка лічыць, што дэпутаты мясцовага ўзроўню зробяць “важкі ўнёсак” у пашырэнне беларуска-грузінскіх міжрэгіянальных сувязей, а таксама “будуць садзейнічаць” рэалізацыі новых гандлёва-эканамічных і гуманітарных праектаў.
Мясцовыя выбары ў Грузіі, якія прайшлі, паводле ацэнкі Еўрапарламента, без назіральнікаў і з фальсіфікацыямі, суправаджаліся масавымі пратэстамі. У Тбілісі была зробленая спроба трапіць на тэрыторыю рэзідэнцыі прэзідэнта (апазіцыя перакананая, што гэта правакацыя з боку ўладаў), пасля акцыі арыштавалі 35 чалавек. Кабахідзэ анансаваў новыя арышты.
Дзейным — шостым — прэзідэнтам Грузіі дэ-факта з’яўляецца Міхеіл Кавелашвілі. Апазіцыя і папярэдніца Кавелашвілі Саламе Зурабішвілі не прызнаюць яго легітымным кіраўніком дзяржавы. Вядомага ў мінулым футбаліста, чэмпіёна Расіі, увосені 2024 года абраў парламент, куды адмовіліся ўваходзіць апазіцыйныя партыі, яны лічаць, што апошнія парламенцкія выбары былі сфальсіфікаваныя на карысць “Грузінскай мары” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі.
Амаль год у краіне штодзень праходзяць акцыі пратэсту рознага фармату і масавасці. Пры гэтым метады барацьбы з апазіцыяй у Грузіі ўсё больш нагадваюць беларускія.
У Грузіі беларусы стаялі ў чарзе дні, каб падаць заявы на міжнародную абарону да пастрожання правіл з 1 кастрычніка — праваабаронца
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Кабахідзэ дамовіліся працягнуць кансультацыі па праблемах беларусаў у ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

