Вучэнні тэрабароны Кастрычніцкага раёна Мінска па барацьбе з дыверсантамі пройдуць 21–23 верасня

20 верасня, Позірк. У рамках навучальных збораў тэрытарыяльных войскаў Кастрычніцкага раёна Мінска 21–23 верасня пройдуць камандна-штабныя вучэнні, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Манеўры закліканыя ўдасканаліць навыкі афіцэраў па “кіраванні падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны”, а таксама навучыць асабовы склад “зладжаным дзеянням пры вырашэнні задач” тэраабароны.
У рамках вучэнняў плануецца адпрацаваць “барацьбу з дыверсійна-выведвальнымі групамі праціўніка”, а таксама “забеспячэнне мер ваеннага становішча, у тым ліку з абсталяваннем рухомага кантрольна-прапускнога пункта”.
“Асноўная ўвага будзе нададзеная навучанню выкарыстанню ўзмоцненых падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў сумесна з унутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў у ходзе барацьбы з дыверсійна-выведвальнымі групамі праціўніка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляў “Позірк“, зборы з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войск Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) і Кастрычніцкага раёна Мінска, распачаліся 2 верасня.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
