Мінск 04:31

У Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС новы кіраўнік — упершыню за 16 гадоў

8 верасня, Позірк. Іван Новікаў прызначаны начальнікам Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ № 325 падпісаў 8 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

З красавіка 2009 года Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС узначальваў Аляксей Бягун.

Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі на 1 ліпеня 2025 года перавышае 21 тыс., паведаміў Бягун 10 жніўня ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ.

У студзені 2024 года ў эфіры АНТ ён паведаміў, што толькі за 2021–2022 гады з Беларусі па розных прычынах выехала больш за 200 тыс. грамадзян.

Новікаў раней быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. На сайце ведамства ён ужо значыцца як начальнік падраздзялення.

Падзяліцца: