Мінск 18:08

Улады Грузіі не пусцілі ў краіну беларускага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныч)

Аляксандр Ждановіч у аэрапорце Кутаісі
Фота: нададзена Аляксандрам Ждановічам

14 жніўня, Позірк. Улады Грузіі не пусцілі ў краіну беларускага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныч), паведаміў “Позірку“ праваабаронца Раман Кісляк.

15 жніўня Ждановіч планаваў выступіць у Батумі з праграмай “Ён паляцеў ды абяцаў вярнуцца“. 14 жніўня ён прыбыў у аэрапорт Кутаісі, дзе атрымаў забарону на ўезд “з іншых прычын“. Звычайна за гэтай фармулёўкай хаваецца нежаданне кіроўнай партыі прарасійскага алігарха “Грузінская мара” Бідзіны Іванішвілі пускаць у краіну апанентаў рэжымаў у Расіі і Беларусі, а таксама крытыкаў самой партыі.

Ждановіч больш за два гады пражыў у Грузіі, куды эміграваў з Беларусі ў сувязі з пераследам па палітычных матывах. Улетку 2024 года пераехаў у Польшчу.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: