У Мінскім раёне стыхія паваліла амаль 1,8 тыс. дрэў
30 ліпеня, Позірк. У выніку праходжання ў Мінскай вобласці навальнічнага фронту зафіксаваны 1.773 выпадкі падзення дрэў, імі пашкоджана 10 аўтамабіляў, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У аграгарадку Калодзішчы (Мінскі раён) ветрам пашкоджаны дахі 17 жылых дамоў, перакрываўся рух у абодвух напрамках па вул. Караткевіча і Шпітальнай на ўчастках дарог агульнай працягласцю 700 м і ў садовым таварыстве “Трактар” каля аграгарадка, у выніку пашкоджання лініі электраперадач без электразабеспячэння заставалася 600 прыватных жылых дамоў.
Паводле звестак “Мінскэнерга” на 10:00, у пасёлку знойдзена пашкоджанне шасці апор ЛЭП. Энергетыкі чакаюць, што поўнае аднаўленне электразабеспячэння для ўсіх спажыўцоў будзе завершана арыенціровачна да 16:00, дрэвамі, якія ўпалі, пашкоджаны надземны газаправод дыяметрам 57 мм без наступнага гарэння (без газазабеспячэння застаецца прыватны дом).
Паводле звестак МНС, з-за залевы “адбыліся падтапленні 40 участкаў аўтамабільных дарог у Мінску”.
Акрамя таго ў Маладзечне (Мінская вобласць) быў падтоплены дом.
Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам экстраных паведамленняў прадпрыемства “Мінсктранс”, вечарам 29 ліпеня ў сталіцы з-за чарговага ліўня была парушана работа грамадскага транспарту па 86 маршрутах.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства

