Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз, у тым ліку беларусам, у межах кааліцыйнага пагаднення кіруючых партый — МУС ФРГ

25 ліпеня, Позірк. Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз, у тым ліку грамадзянам Беларусі, у межах кааліцыйнага пагаднення кіруючых партый, паведамілі “Позірку” ў Міністэрстве ўнутраных спраў ФРГ.
“Урадавая кааліцыя ў сваім кааліцыйным пагадненні дамовілася завяршыць, наколькі гэта магчыма, федэральныя праграмы добраахвотнага прыёму [замежнікаў] і не распачынаць новыя. У цяперашні час вывучаецца пытанне, як гэта можа быць рэалізавана ў дачыненні да розных праграм. Да прыняцця рашэння ўсе працэдуры прыпыненыя”, — гаворыцца ў адказе прэс-службы МУС на запыт “Позірку”.
Раней атрымаць нямецкую гуманітарную візу можна было ў межах праграм прыёму замежнікаў на федэральным і зямельным узроўнях. У адпаведным раздзеле на сайце МУС Беларусь згадваецца ў падпункце “Індывідуальны прыём паводле асаблівых гуманітарных або палітычных падстаў”: “Для асоб, якія зведваюць асаблівую рызыку праз удзел у барацьбе супраць вайны, за дэмакратыю і правы чалавека або праз сваю дзейнасць, якая мае крытычную скіраванасць у дачыненні да рэжымаў у Расіі, а таксама ў Іране або Беларусі, і для якіх не пасуе атрыманне візы па іншай падставе, МЗС і МУС распрацавалі паскораную працэдуру прыёму на падставе параграфа 22, сказа 2 Закона аб знаходжанні”.
Гэты сказ абвяшчае: “Дазвол на знаходжанне можа быць выдадзены, калі МУС або ўпаўнаважаны ім орган абгрунтавалі прыём [іншаземца] захаваннем палітычных інтарэсаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія”.
Прэс-служба МУС не адказала на пытанне “Позірку”, што цяпер рабіць беларускім грамадзянам, якія зазнаюць на радзіме пагрозу палітычнага пераследу і разлічваюць на атрыманне нямецкай гуманітарнай візы.
У раздзеле “Міграцыя і інтэграцыя” кааліцыйнага пагаднення, якое пасля пазачарговых лютаўскіх парламенцкіх выбараў падпісалі Хрысціянска-дэмакратычная партыя, Хрысціянска-дэмакратычны саюз (дзейнічае ў Баварыі) і Сацыял-дэмакратычная партыя, гаворыцца: “Мы завершым добраахвотныя федэральныя праграмы добраахвотнага прыёму ўсюды, дзе гэта магчыма (напрыклад, у Афганістане), і не будзем пачынаць новыя праграмы”.
“Германія — адкрытая свету краіна і застанецца такой. Мы верныя сваім гуманітарным абавязацельствам. Асноўнае права на прытулак застаецца непарушным. Мы хочам садзейнічаць інтэграцыі. Мы хочам заставацца краінай, якая добразычліва ставіцца да іміграцыі, і зрабіць прывабным наш рынак працы для іміграцыі кваліфікаваных кадраў. Германія будзе праводзіць іншую, больш паслядоўную міграцыйную палітыку. Стымулы да іміграцыі дзеля сістэмы сацыяльнага забеспячэння павінны быць значна паменшаныя. Мы будзем рэгуляваць і кантраляваць міграцыю, эфектыўна стрымліваючы нелегальную міграцыю. Таму, сярод іншага, мы вернем у закон аб знаходжанні мэту абмежавання міграцыі ў дадатак да яе кіравання. Гэта таксама зменшыць нагрузку на нашыя камуны”, — гаворыцца ў кааліцыйным пагадненні.

- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДа 2030 года скрынінг спадчынных захворванняў у нованароджаных плануецца павялічыць у сем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства