На мехдвары ў Докшыцкім раёне згарэў аўтамабіль
23 ліпеня, Позірк. Аб двух пажарах 23 ліпеня на аб’ектах аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці паведаміла прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Докшыцкім раёне на мехдвары ў аграгарадку Гняздзілава адбылося ўзгаранне двух боксаў. У выніку здарэння агнём знішчаны аўтамабіль (марка, від і год выпуску не паведамляецца). Акрамя таго, у чатырох боксах пашкоджаныя дах, драўляныя вароты і маёмасць.
Каля вёскі Падбярэззе Віцебскага раёна ў гэты ж дзень здарыўся пажар у зернеачышчальна-сушыльным комплексе. Пашкоджана 3 тоны насення.
Раней паведамлялася, што 19 ліпеня ў зернесушыльным комплексе на тэрыторыі бройлернай птушкафабрыкі каля вёскі Курына Віцебскага раёна агнём пашкоджана 0,15 т ячменю.
21 ліпеня ў будынку птушніка ў вёсцы Высокае Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) у выніку ўзгарання было пашкоджана асвятляльнае абсталяванне, сістэма паення птушак, знішчана 250 кв. м саломы, якая выкарыстоўваецца для подсцілу.
Згодна з падлікамі “Позірку”, знішчаны ў Докшыцкім раёне аўтамабіль стаў 17-й адзінкай тэхнікі, якая згарэла або была пашкоджаная агнём на аб’ектах АПК з пачатку года (да гэтага паведамлялася аб 16).
Паводле падлікаў “Позірку”, у 2024 годзе на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў выніку ўзгаранняў было знішчана або пашкоджана мінімум 73 адзінкі тэхнікі і абсталявання.
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасажалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ хоча ўніфікаваць патрабаванні да маркетплейсаў і інтэрнэт-крамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал па пазабанкаўскіх крэдытах за пяць гадоў зменшыліся ў 38 разоў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ анансаваў пастанову Саўміна, якая будзе рэгуляваць адносіны пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак пры рэалізацыі гародніны і садавіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+