Ціханоўская заклікала Зяленскага падтрымаць закон аб статусе беларускіх добраахвотнікаў

23 ліпеня, Позірк. З просьбай падтрымаць і паскорыць прыняцце закона, які вызначае прававы статус беларускіх добраахвотнікаў, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Прэс-служба беларускага палітыка 23 ліпеня паведаміла, што праца над законапраектам распачалася сёлета ў сакавіку пасля круглага стала ў Кіеве з удзелам прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі, дарадцы Офіса Зяленскага Міхаіла Падаляка, а таксама дэпутатаў Вярхоўнай Рады і намесніка міністра па справах ветэранаў.
Гэты дакумент, як адзначаецца, павінен “вырашыць шэраг істотных праблемаў: ад атрымання грамадзянства і легалізацыі да пытанняў матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння”.
Каманда Ціханоўскай “пільна сочыць за сітуацыяй і добра ведае пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне”. Каб гэтыя пытанні вырашаліся хутчэй, “пастаянна падтрымліваецца сувязь з украінскімі ўладамі”, гаворыцца ў паведамленні.
15 ліпеня Зяленскі зацвердзіў абноўлены закон “Аб грамадзянстве Украіны”. З дакумента вынікае, што Украіна можа надаваць грамадзянства замежнікам і асобам без грамадзянства, якія “ў вызначаным заканадаўствам <…> парадку” праходзяць вайсковую службу на падставе кантракта ў шэрагу ўкраінскіх сілавых структур — Узброеных сілах, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту, Нацыянальнай гвардыі.
Згодна з арт. 9, на момант падачы заявы аб прыняцці ў грамадзянства прэтэндэнты маюць альбо бесперапынна пражываць на тэрыторыі краіны на працягу трох гадоў з дня, калі кантракт аб вайсковай службе ў згаданых структурах набыў моц, альбо сама меней адзін год праходзіць службу на падставе кантракта “у перыяд дзеяння ваеннага становішча”.
Такім чынам, з улікам дзейнага ваеннага становішча, беларускія добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт з УСУ, маюць права прэтэндаваць на атрыманне ўкраінскага грамадзянства пасля года службы.
9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны, беларускія добраахвотнікі стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачалі крымінальную справу. Міністэрства ўнутраных спраў прызнала ПКК “экстрэмісцкім фарміраваннем” (першапачаткова — у верасні 2022 года, дадаткова — у красавіку 2024-га). 25 верасня 2024 года стала вядома, што Вярхоўны суд прызнаў ПКК “тэрарыстычнай арганізацыяй”. У адказ на гэта полк заявіў, што прызнае “тэрарыстычнай арганізацыяй” рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Улады ў Мінску жорстка пераследуюць за любую дапамогу гэтай структуры і нават намер яе аказаць, жаданне ўступіць у полк.
На баку Украіны ваюе яшчэ некалькі беларускіх добраахвотніцкіх адзінак.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПадлеткавая злачыннасць знізілася па выніках першага паўгоддзя, заяўляюць у Генпракуратуры і МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ другім квартале доля занятых у эканоміцы жанчын у працаздольным узросце павялічылася, мужчын — знізілася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка