Палітвязень Мікіта Лосік эвакуяваны з Беларусі

23 ліпеня, Позірк. Аб эвакуацыі з Беларусі палітвязня Мікіты Лосіка паведамляе ў сацсетках фонд салідарнасці BySol.
Фонд таксама абвясціў 60-дзённы збор для яго на суму 3 тыс. еўра.
“Сабраныя сродкі пойдуць на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, базавыя побытавыя рэчы і жыллё на першы час”, — гаворыцца ў рэлізе.
Пра тое, што Віцебскі абласны суд прыгаварыў 25-гадовага Мікіту Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), стала вядома 8 ліпеня.
Ён быў прызнаны вінаватым паводле арт. 361⁴ Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за перасылку некалькіх фотаздымкаў у чат-бот праекта “Беларускі Гаюн”.
Да пачатку дзеяння прысуду Лосік быў вызвалены ў зале суда.
Пра затрыманне Лосіка стала вядома 9 траўня. Неўзабаве ён быў прызнаны палітвязнем.
Пра масавыя затрыманні па справе “Беларускага Гаюна” паведамлялася 2 траўня.
14 снежня 2021 года Ігара Лосіка — фігуранта “справы Ціханоўскага” — прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК. Утрымліваецца ў ПК № 1 (Наваполацк, Віцебская вобласць) у рэжыме інкамунікада.
Яго былая жонка Дар’я Лосік пасля затрымання 18 кастрычніка 2022 года была прыгаворана паводле ч. 1 арт. 361⁴ КК да двух гадоў пазбаўлення волі за інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Выйшла на волю праз памілаванне 3 ліпеня 2024 года незадоўга да заканчэння тэрміну зняволення.
Шлюб быў скасаваны, калі Лосік знаходзілася ў зняволенні, паводле яе ініцыятывы, паведамлялі СМІ.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка26 кастрычніка BelPol апублікуе расследаванне аб падраздзяленні КДБ "Альфа", якое пераследуе апанентаў рэжыму — прадстаўнік аб'яднанняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



