У Брэсцкай вобласці другі раз за месяц правераць сістэму апавяшчэння насельніцтва

21 ліпеня, Позірк. “Планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва” пройдзе 22 ліпеня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Праверка адбудзецца з 12:00 да 13:00. Ведамства традыцыйна заклікала “захоўваць спакой”, адзначыўшы, што “ніякіх дзеянняў не патрабуецца”. Заяўлена, што “будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці”.
Варта адзначыць, што гэта будзе другая праверка сістэмы апавяшчэння ў Брэсцкай вобласці ў гэтым месяцы, папярэдняя прайшла 8 ліпеня. Раней яны праводзіліся 10 і 30 чэрвеня, 27 траўня, 8 і 22 красавіка.
У Мінскай вобласці аналагічныя праверкі праводзіліся 16 красавіка і 11 чэрвеня, у Магілёве 15–17 красавіка, у Гомельскай вобласці — 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка