Мінск 22:08

У Навагрудку шпіталізаваныя дзве пенсіянеркі, пацярпелыя на пажары

20 ліпеня, Позірк. Дзве жыхаркі Навагрудка (Гродзенская вобласць) пацярпелі на пажары 20 ліпеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Сёння ў 15:51 відавочцы паведамілі, што па вуліцы Савецкай у адной са шматпавярховак гарыць кватэра. Праз чатыры хвіліны падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку і ўстанавілі, што з вокнаў кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе шматкватэрнага жылога дома, выбіваўся дым. Пры правядзенні выведкі ў адным з пакояў ратавальнікі выявілі 72-гадовую гаспадыню, а ў суседняй — яе 63-гадовую госцю”, — адзначае ведамства.

Супрацоўнікі МНС “вынеслі пенсіянерак на чыстае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі”.

“Выратаваныя жанчыны шпіталізаваныя. Агнём пашкоджана мэбля і маёмасць у кухні, закураныя сцены і столь у кватэры. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца”, — гаворыцца ў паведамленні.

У актуальнай зводнай табліцы МНС указана, што з пачатку года ў краіне здарыліся 3.854 пажары — на 18,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (3.241). Загінула 326 чалавек (+11,3%; 293), траўмавана — 328 (-9,1%; 361).

Пад Мінскам на "пажары легкавога аўтамабіля" загінуў мужчына — МНС

20 ліпеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 19 ліпеня па 6:00 20 ліпеня) у Беларусі ад агню загінуў адзін чалавек, паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паведамленне "аб пажары легкавога аўтамабіля" ў вёсцы Мар’яліва Мінскага раёна …
Падзяліцца: