Мінск 22:05

Пад Мінскам на “пажары легкавога аўтамабіля” загінуў мужчына — МНС

20 ліпеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 19 ліпеня па 6:00 20 ліпеня) у Беларусі ад агню загінуў адзін чалавек, паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне “аб пажары легкавога аўтамабіля” ў вёсцы Мар’яліва Мінскага раёна паступіла ў МНС у 21:29, гаворыцца ў зводцы.

“На пажары знойдзены загінулы грамадзянін 1996 года нараджэння, які не працаваў. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца”, — адзначае ведамства.

Падрабязнасці не паведамляюцца.

У зводнай табліцы МНС указана, што з пачатку года ў краіне адбыліся 3.854 пажары — на 18,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (3.241). Загінула 326 чалавек (+11,3%; 293).

Як раней адзначаў “Позірк“, МНС маніпулюе заесткамі аб смяротнасці на пажарах. Напрыклад, пра 300 загінулых у пажарах ведамства паведаміла 1 чэрвеня. Разам з тым пра такую ж колькасць ахвяр інфармацыя з’явілася яшчэ 28 траўня. Пры тым што, паводле звестак ведамства, з 28 траўня па 1 чэрвеня на пажары загінуў адзін чалавек, агульная колькасць памерлых не змянілася. З 300 да 299 колькасць ахвяр была зменена на сайце МНС 31 траўня.

У траўні “Позірк” таксама звяртаў увагу на прыніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС.

Падзяліцца: