Па выніках праверкі рынкаў МАРГ выдаў больш за 300 рэкамендацый па выпраўленні парушэнняў правілаў гандлю
14 ліпеня, Позірк. Больш за 300 рэкамендацый па выпраўленні парушэнняў выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэагавання і гандлю (МАРГ) “суб’ектам, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць на рынках”, паведамляецца на сайце ведамства.
Адзначаецца, што рэкамендацыі выдадзеныя па выніках праведзенай выбарачнай праверкі рынкаў “без унясення адпаведных звестак у Гандлёвы рэестр”.
Праверкі супрацоўнікі МАРГ правялі на рынках у Мінску, Мінскай вобласці, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве.
Падчас маніторынгу на гандлёвых аб’ектах выяўлены шэраг парушэнняў: рэалізацыя тавару са скончаным тэрмінам прыдатнасці, продаж плодаагародніннай прадукцыі па завышаных цэнах, утойванне рэальнай выручкі і ўхіленне ад выплаты падаткаў.
“У цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае ўзмацненне адказнасці адміністрацый рынкаў і прадаўцоў, якія ажыццяўляюць продаж тавараў на рынках, за парушэнне патрабаванняў заканадаўства і навядзенне парадку на рынках рэспублікі”, — заявілі ў ведамстве.
МАРГ традыцыйна праводзіць праверкі ў гандлёвых аб’ектах, фіксуючы парушэнні ў большасці з іх.
7 красавіка стала вядома, што парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў выяўленыя ва ўсіх правераных касметычных крамах касметыкі сеткі “Летуаль”, якая належыць ТАА “ЖэнціТрэйд”.
4 красавіка паведамлялася, што ва ўсіх правераных крамах рознічнай сеткі “7 пятніц” (належыць ТАА “Юністар груп”) выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.
10 сакавіка МАРГ паведаміў, што парушэнні правілаў гандлю ўстаноўленыя амаль у кожнай трэцяй праверанай краме сеткі “Табакерка”, якая належыць СЗАТ “ЭНЕРГА-ОЙЛ”.
28 лютага МАРГ праінфармаваў пра парушэнні правілаў гандлю, выяўленых ва ўсіх правераных крамах сеткі “Хіт!”, якая належыць ТАА “Еўрагандль”.
20 лютага ведамства ўказала на парушэнні ў 96% гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Капеечка”.
Раней МАРГ выставіў маштабныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі “Вайлдберыз” і гандлёвай сеткі “Суседзі”.

МАРГ узмацніў адказнасць гандлёвых арганізацый за завышэнне цэн

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка