Штармавы вецер, што прыйшоў з навальніцай, пашкодзіў 29 будынкаў у Гарадоцкім раёне, паваленыя дрэвы перакрылі трасу

9 чэрвеня, Позірк. Навальнічны фронт з парывамі ветру да 23 метраў на секунду, які прайшоў па Віцебскай вобласці 9 ліпеня (17:00–18:00), пашкодзіў 29 будынкаў у Гарадоцкім раёне, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, пашкоджаныя дахі 27 прыватных жылых дамоў і дзвюх крам у вёсцы Вархі.
“На месца НС выехала 8 адзінак тэхнікі МНС, працуюць службы рэагавання раёна. У выніку стыхіі ніхто не пацярпеў, вядзецца маніторынг сітуацыі”, — адзначае прэс-служба міністэрства.
У сувязі са здарэннем “запланаванае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме”.
Тэлеграм-канал пра надвор’е “Метеовайб” адзначае, што ў вёсцы Вархі “меркавана прайшоў магутны смерч, катэгорыя ўдакладняецца”.
“Паваленыя не толькі дрэвы, <…> але і знесеныя дахі будынкаў і нават сцены дамоў. Цалкам перакрытая паваленымі дрэвамі траса Невель — Віцебск”, — адзначае рэсурс, публікуючы ў пацвярджэнне фатаздымкі наступстваў стыхіі.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 21–24 м/c як шторм (9 з 12 балаў).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС з пачатку 2025 года перавысіла 40 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка