Праўладная газета ў артыкуле “У подзвігаў ёсць імёны” пра фільм “Жураўліны крык” ні разу не згадала аўтара сцэнара і аднайменнай аповесці Васіля Быкава

6 ліпеня, Позірк. Напярэдадні 3 ліпеня — чарговай гадавіны вызвалення Мінска ад гітлераўскіх войскаў, якая з 1997 года адзначаецца як Дзень незалежнасці Беларусі — значнае месца ў дзяржаўных СМІ традыцыйна займалі публікацыі на ваенную тэматыку і падкрэслівалася важнасць “захавання гістарычнай памяці“.
Да гэтай жа тэматыкі звярнуўся друкаваны орган праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў штотыднёвік “Беларускі час”. У прыватнасці, у перадсвяточным нумары быў апублікаваны артыкул “У подзвігаў ёсць імёны“, у якім аўтар дзеліцца ўражаннямі ад савецкага ваеннага фільма “Жураўліны крык“ з трылогіі “Доўгія вёрсты вайны“. Карціну, створаную ў 1975 годзе, ён называе адной з тых, “якія па-ранейшаму трымаюць нерв“.
У публікацыі, як у друкаванай, так і ў яе электроннай версіі, ні разу не згаданы аўтар сцэнара і аднайменнай кнігі, паводле якой быў зняты фільм — народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў (гл. фота).
Быкаў, які прайшоў вайну, крытыкаваў рэжым Лукашэнкі, быў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту (1988), даверанай асобай лідара парламенцкай апазіцыі Зянона Пазьняка на першых прэзідэнцкіх выбарах (1994). З 1998 года жыў у эміграцыі, часам вяртаючыся дадому. Памёр у 2003 годзе ва ўзросце 79 гадоў.
Аляксандр Лукашэнка называў Быкава “рупарам і ідэолагам Пазьняка і Шушкевіча ў прэзідэнцкіх выбарах“, “неадназначным чалавекам“, для якога ён “дастаткова зрабіў да смерці”. (Станіслаў Шушкевіч — спікер Вярхоўнага Савета 12-га склікання ў 1991-94 гадах, кандыдат у прэзідэнты на выбарах-94, жорсткі апанент Лукашэнкі, памёр у 2022 годзе.) Шырока вядомай стала заява Лукашэнкі, што ён вырас на вершах празаіка Быкава.



- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
