Прэм’ер Польшчы Туск прыгразіў Лукашэнку “вельмі непрыемнымі і жорсткімі крокамі” ў адказ на працяг міграцыйнага крызісу

1 ліпеня, Позірк. Польшча “пераканае” Літву і Латвію, а таксама “ўсіх еўрапейскіх партнёраў” супрацоўнічаць “больш інтэнсіўна” дзеля прадухілення далейшай нелегальнай міграцыі, заявіў 1 ліпеня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Як паведамляе Gazeta Prawna, кіраўнік урада Польшчы падкрэсліў неабходнасць “блакавання дзеянняў Пуціна і Лукашэнкі” ў працяг міграцыйнага крызісу.
Такую заяву Туск зрабіў, каментуючы запланаванае ўвядзенне з 7 ліпеня памежнага кантролю на мяжы з Літвой.
“Не будзе патрэбы блакіраваць якія-небудзь межы Шэнгенскага пагаднення, калі Еўропа праявіць большую жорсткасць і рашучасць у сваёй санкцыйнай палітыцы і рашэннях адносна авіякампаній, што займаюцца кантрабандай, але перадусім — у дачыненні да Беларусі”, — адзначыў прэм’ер Польшчы.
Паводле слоў Туска, калі падобная практыка з боку Мінска працягнецца, “Лукашэнка і яго службы ў найбліжэйшыя дні і тыдні пабачаць”, што Варшава гатовая “пайсці на вельмі непрыемныя і жорсткія крокі [ў адказ]”.
Выказванні Туска звязаныя з прыняццем урадам Польшчы 1 ліпеня рашэння пра аднаўленне з 7 ліпеня пагранічнага кантролю на межах з Літвой і Германіяй.
Рашэнне пра ўвядзенне пагранічнага кантролю на мяжы з Літвой у Варшаве патлумачылі недастатковымі дзеяннямі Вільнюса і Рыгі ў прадухіленні нелегальнай міграцыі праз мяжу з Беларуссю і тым фактам, што пасля перасячэння беларускай мяжы мігранты накіроўваюцца праз адкрытую літоўска-польскую мяжу далей на Захад.
Увядзенне кантролю на польска-нямецкай мяжы Туск звязаў з адмовай Берліна “ўпускаць на сваю тэрыторыю — у адрозненне ад апошніх 10 гадоў — мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Германію з розных кірункаў, напрыклад, з хадайніцтвам аб наданні статусу ўцекача ці іншых статусаў”.
Пры гэтым у публікацыі адзначаецца, што Германія ўвяла пагранічны кантроль на мяжы з Польшчай у кастрычніку 2023 года і, паводле інфармацыі польскага боку, мае намер працягнуць яго ў верасні 2025-га, у сувязі з чым гаворка ідзе пра “сіметрычны адказ”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.

Пасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства