Мінск 18:14

Долар і юань патаннелі на першых ліпеньскіх біржавых таргах

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

1 ліпеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 ліпеня.

Курс долара знізіўся да 2,9631 (-0,09%; -0,0027), юаня — да 4,1231 за 10 (-0,02%; -0,0007).

Еўра падаражэў да 3,5066 рубля (+0,47%, +0,0164), расійскі рубель — да 3,7743 за 100 (+0,03%; +0,0012).

На мінулым працоўным тыдні (23–27 чэрвеня) курс долара знізіўся на 1,06% (з 2,9981 да 2,9663 рубля), юаня — на 0,08% (з 4,1327 да 4,1291 за 10), расійскага рубля — на 0,03% (з 3,775 да 3,7738 за 100). Еўра падаражэў на 2,34% (з 3,42 да 3,50).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: