Амаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

28 чэрвеня, Позірк. Шэсць дзён запар, з 22 па 27 чэрвеня, Літва не фіксавала ніводнай спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз сутачных даных памежнага ведамства гэтай балтыйскай дзяржавы.
Актыўнасць замежнікаў, якія імкнуцца нелегальна трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы, у гэтым месяцы перарывістая. Спробы фіксаваліся ў 11 з 27 дзён чэрвеня: 1-га — 18, 3-га — 19, 8-га — 15, 9-га — 5, 14-га — 6, 15-га — 3, 17-га — 1, 18-га — 1, 19-га — 2, 20-га — 1, 21-га — 1 (агулам — 72; роўна ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд чэрвеня 2024 года).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперт: Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна каланізаваная Расіяй (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка