МАРГ адсправаздачыўся аб вяртанні мабільнымі аператарамі ранейшых тарыфаў пасля яго ўмяшання
7 чэрвеня, Позірк. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) “указала мабільным аператарам на недапушчальнасць павышэння тарыфаў для спажыўцоў з прычыны павелічэння аб’ёму спажывання інтэрнэт-трафіку і неабходнасці падтрымання якасці паслуг”, паведамляе прэс-служба ведамства.
З рэлізу вынікае, што ў МАРГ паступілі “шматлікія скаргі грамадзян на закрыццё мабільнымі аператарамі архіўных безлімітных тарыфных планаў і прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагія тарыфныя планы”.
5 чэрвеня ў МАРГ адбылася “працоўная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сувязі, УП “А1” і СТАА “МТС”, па выніках якой “мабільныя аператары вярнулі абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы” (гаворка ідзе аб безлімітным доступе ў інтэрнэт).
6 чэрвеня А1 паведаміў на афіцыйным сайце, што кампанія “прааналізавала перавагі сваіх абанентаў у выбары тарыфных планаў, якія былі прапанаваны кампаніяй для замены тарыфных планаў, пераведзеных раней у архіў”. Было прынята рашэнне вярнуць “упадабаныя тарыфы лінейкі “Без ліміту”.
“Самі тарыфныя планы пры гэтым застануцца ў архіве і не будуць даступныя для новых падключэнняў. Падрабязнае інфармаванне аб магчымасці аднаўлення абслугоўвання па раней падключаных тарыфах будзе праведзена на сайце кампаніі ў бліжэйшы час”, — адзначае кампанія.
МТС паведаміў, што пераносіць дату закрыцця архіўных тарыфных планаў лінейкі “Безлімітышча”, “Безлімітышча+”, “Безлімітышча Х” і “Безлімітышча 2.0”. Абаненты ўказаных тарыфаў змогуць прадоўжыць карыстацца імі з захаваннем бягучых умоў.
“Абаненты, якія самастойна перайшлі на іншыя тарыфныя планы ў сувязі з інфармаваннем аб закрыцці архіўных тарыфных планаў, змогуць бясплатна вярнуцца на папярэдні тарыфны план лінейкі “Безлімітышча”, на якім раней абслугоўваліся”, — адзначае аператар.
Указаныя тарыфныя планы, якія даюць безлімітны інтэрнэт, з’явіліся некалькі гадоў таму. Пры гэтым, паводле звестак МАРГ, за апошнія тры з паловай гады сярэднямесячнае спажыванне абанентамі інтэрнэт-трафіка вырасла амаль на 20%.
Аператары зрабілі спробу спыніць абслугоўванне старых тарыфных планаў, прапануючы абанентам перайсці на новыя ўмовы. Кошт паслуг па новых тарыфах у шэрагу выпадкаў быў вышэйшы, чым па архіўных. Калі абанент не выбіраў новы тарыф самастойна, аператар аўтаматычна мог перавесці яго на адзін з актуальных тарыфных планаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка