Мінск 19:09

На большай частцы Беларусі 6 чэрвеня чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — залевы, шторм, папярэджвае МНС

6 чэрвеня, Позірк. На большай частцы Беларусі 6 чэрвеня чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — “пры навальніцах моцныя залевы”, “у дзённыя гадзіны — град і шквалістае ўзмацненне ветру”, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Будзе дзьмуць паўднёва-заходні вецер хуткасцю 4–9 метраў на секунду (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12 паводле шкалы Бафорта; класіфікуецца ў парадку ўзрастання як слабы, умераны і свежы), аднак падчас навальніцы месцамі парывы ​​ўзмоцняцца да 15–20 м/с (7 і 8 балаў; дужы і вельмі дужы), у асобных раёнах — 21–24 м/c (9 балаў; шторм).

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 23–29 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны — 30–32 градусы.

Гэтыя ўмовы надвор’я, папярэджвае МНС, могуць прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў. Акрамя таго, магчымае зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ДТЗ, пашкоджанне сельскагаспадарчых угоддзяў, транспартных сродкаў, пабудоў, камунікацый; падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, гародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння, гібель людзей на вадзе.

З-за залевы ў Мінску спыняўся рух амаль на 100 маршрутах грамадскага транспарту

5 чэрвеня, Позірк. Рух грамадскага транспарту па 96 маршрутах (53 аўтобусных, 36 тралейбусных і 7 трамвайных) быў спынены з-за залевы, якая абрынулася на Мінск увечары 5 чэрвеня. Як вынікае з паведамленняў дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс“, перабоі ў руху пачаліся ў 18:18. …
Падзяліцца: