Барысаўскі і Пухавіцкі раёны найбольш пацярпелі ад праходжання навальнічнага фронту — “Мінскэнерга“

5 чэрвеня, Позірк. Не менш чым у 99 населеных пунктах Мінскай вобласці было парушана электразабеспячэнне ў выніку праходжання актыўнага навальнічнага фронту, вынікае з аператыўнай зводкі прадпрыемства “Мінскэнерга“ на 21 гадзіну 5 чэрвеня.
Адзначаецца, што ў сталічным рэгіёне найбольш пацярпелі Барысаўскі і Пухавіцкі раёны, у першым з іх, а таксама ў Мінску уведзены адмысловы рэжым працы.
На 23 гадзіны аднаўленне ліній электраперадачы вялося у 85 населеных пунктах вобласці.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Мінску (28 мм, або 28 л вады на квадратны метр тэрыторыі, каля траціны месячнай нормы), Беразіно і Мар’інай Горцы (па 19 мм). У сталіцы парушалася праца амаль 100 маршрутаў грамадскага транспарту. Спыненне руху дасягала дзвюх з паловай гадзін (з 18:24 да 20:58 на вул. Гурскага), вынікае з паведамленняў прадпрыемства “Мінсктранс“.
Белгідрамет папярэдзіў аб навальніцах, ліўнях і парывістым ветры да 20 м/с у Гомельскай і Магілёўскай абласцях да 3 гадзін ночы 6 чэрвеня. Днём 6 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах пры навальніцах моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны град і ўзмацненне ветру да 20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Пры гэтым у паўднёва-ўсходніх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў.

- Палітыка"Усходні шчыт" ахопіць 100 км тэрыторыі ўглыб, гэта не толькі фартыфікацыі — прадстаўнік Генштаба УС ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі павялічылася ў 1,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЗ Беларусі ў Польшчу залятаюць БПЛА, тэлефоны салдат на мяжы ўзломваюць — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусы сталі есці больш мяса і менш гародніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–4 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+