Міністр замежных спраў Беларусі 9–10 чэрвеня наведае РФ

3 чэрвеня, Позірк. Пра візіт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова 9–10 чэрвеня ў Маскву паведаміў расійскаму дзяржагенцтву ТАСС прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Руслан Варанкоў.
Прадстаўнік МЗС заявіў, што візіт будзе мець статус афіцыйнага. Рыжанкоў мае намер правесці перагаворы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, запланаваны “шэраг іншых мерапрыемстваў”.
“Частыя кантакты кіраўнікоў дзяржаў” Варанкоў назваў “сапраўднай брацкай штодзённай шчыльнай працай”.
“І тут гаворка ідзе не толькі пра двухбаковыя візіты, — адзначыў ён. — Вельмі шмат сустрэч адбываецца на міжнародных форумах, пляцоўках, у якіх удзельнічаюць абодва бакі. Вы ж бачыце, наколькі часта нашы прэзідэнты стэлефаноўваюцца адзін з адным. Тое ж самае датычыцца візітаў і кантактаў на іншых узроўнях — прэм’ер-міністраў, кіраўнікоў дзяржаўных органаў”.
Раней беларускія дзяржСМІ паведамлялі, што Рыжанкоў і Лаўроў “дамовіліся працягваць знаходзіцца ў пастаянным працоўным кантакце па любых пытаннях у рэчышчы саюзніцкіх стасункаў Беларусі і Расіі”.
У той жа час афіцыйны Мінск спадзяецца “аднавіць давер” з Захадам. Гэтая тэма ўзнімалася, напрыклад, на сустрэчы Лукашэнкі з Рыжанковым 18 сакавіка.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


