Курс долара 12 траўня адкаціўся да ўзроўню канца ліпеня 2023 года

12 траўня, Позірк. Амерыканская і таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 траўня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 3,001 рубля (-0,75%; -0,0228). Так нізка гэтая валюта таргавалася каля двух гадоў таму. Па выніках сесіі 28 ліпеня 2023 года каціроўка долара вырасла з 3,0057 да 3,0258 рубля.
Юань патаннеў да 4,1533 рубля за 10 (-0,48%; -0,0202); расійскі рубель — падаражэў да 3,69 за 100 (+0,68%; +0,0248).
Таргі еўра не праводзіліся. 8 траўня каціроўка агульнай еўрапейскай валюты знізілася да 3,39 рубля (-0,29%; -0,01).
На мінулым працоўным тыдні (5–8 траўня) курс долара знізіўся на 0,55% (з 3,0405 да 3,0238 рубля), юаня — на 0,2% (з 4,1818 да 4,1735 за 10), еўра — на 2,94% (з 3,4928 да 3,39); расійскага рубля — вырас на 0,26% (з 3,6557 да 3,6652 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе даляр патаннеў (-1, 19%), у 2020-м — першае месца ў яго падаражэнні (+22,59%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гомельскай вобласці мінулай ноччу паўтарыўся рэкорд холаду 1900 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа кошт бюджэту ў 2024 годзе праведзена 1,5 тыс. поўных цыклаў лячэння бясплоддзя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПаводле даных Мінадукацыі, у Беларусі каля 16 тыс. дзяцей — сіроты і пакінутыя без апекі бацькоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла на 4,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, у гадавым вымярэнні — на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка