Латушка анансаваў “палітычнае рашэнне” аб стварэнні спецтрыбуналу па ваеннай агрэсіі ва Украіне

7 траўня, Позірк. “Палітычнае рашэнне” аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па ваеннай агрэсіі ва Украіне анансаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Рашэнне, паводле яго слоў, плануецца прыняць на сустрэчы 9 траўня ў Львове (Украіна) міністраў замежных спраў краін Савета Еўропы.
Таксама “папярэдне плануецца“, што 14 траўня ў Люксембургу на пасяджэнні Камітэта міністраў замежных спраў СЕ “фармальна будзе ініцыяваная прававая працэдура стварэння спецыяльнага трыбунала”, адзначыў палітык.
“Каманда НАУ перманентна працавала над тым, каб у юрысдыкцыю гэтага трыбунала была ўключаная адказнасць службовых асоб рэжыму Лукашэнкі, адказных за наданне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі”, — паведаміў Латушка, нагадаўшы, што ў адпаведнасці з міжнародным правам і рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 3314 “наданне тэрыторыі краіны для агрэсіі з’яўляецца актам агрэсіі”.
У сувязі з гэтым, лічыць ён, існуе “дастаткова падстаў меркаваць”, што беларуская дзяржава“здзейсніла акт агрэсіі, а вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва, адпаведна, — злачынства агрэсіі”.
Паводле слоў кіраўніка НАУ, спецтрыбунал будзе выкарыстоўваць у сваёй працы нацыянальнае заканадаўства Украіны.
“Гэта азначае, што трыбунал будзе вымушаны прызнаваць імунітэты тых асоб, якія імі валодаюць. Абсалютным персанальным імунітэтам валодаюць толькі тры асобы, у беларускім кантэксце гэта ўзурпатар Лукашэнка, прэм’ер-міністр [Раман] Галоўчанка на момант агрэсіі і міністр замежных спраў [Уладзімір] Макей, які ў тым ліку ў сувязі са смерцю не будзе прыцягнуты да адказнасці”, — сказаў Латушка.
Для астатніх службовых асоб, паводле яго слоў, “дзейнічае функцыянальны імунітэт”, аднак ён “спыняе сваё дзеянне ў момант спынення імі службовых паўнамоцтваў”.
“Напрыклад, калі [Віктар] Хрэнін перастае быць міністрам абароны і не прызначаецца прэм’ер-міністрам ці міністрам замежных спраў, то ў дачыненні да яго функцыянальны імунітэт спыняе дзейнічаць”, — падкрэсліў палітык.
На думку Латушкі, акрамя Хрэніна, пераследу ў рамках спецтрыбуналу павінны падлягаць былы старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо (звольнены 30 траўня 2023 года), усе члены Савета бяспекі, Генеральнага штаба, начальнік Беларускай чыгункі, кіраўнікі аблвыканкамаў, якія “забяспечвалі прадастаўленне інфраструктуры і іншай дапамогі ў ажыццяўленні агрэсіі”.
“Нягледзячы на тое, што працэс расследавання злачынства агрэсіі будзе мець працяглы перыяд, стварэнне спецтрыбуналу з’яўляецца выразным сігналам усяму атачэнню Лукашэнкі, што выкананне яго злачынных загадаў, якія парушаюць дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і міжнароднае права, не застанецца без адказнасці”, — падкрэсліў Латушка.
У гэтым кантэксце новай задачай для дэмакратычных сіл ён назваў “збор, абагульненне і прадстаўленне доказаў здзяйснення злачынства агрэсіі вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі”.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
На прэс-канферэнцыі 26 студзеня, адказваючы на пытанне, ці не адчувае ён згрызот у сувязі з прадастаўленнем РФ беларускай тэрыторыі для нападу на Украіну ў 2022 годзе, Лукашэнка заявіў, што ні пра што не шкадуе.
“Я не ваюю, у вайну не ўцягнуўся і сваю краіну не ўцягнуў. Але мы дапамагаем Расіі. І калі заходнікі мяне ў чымсьці папракаюць, я ім кажу: у вас 57 краін дапамагаюць Украіне, а я адзін, адна краіна, ну як магу. Ды якая там дапамога ўжо. <…> Што тычыцца майго ўварвання ва Украіну, украінцы ведаюць, што гэта не так”, — сказаў Лукашэнка.

- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


