Улады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца

5 траўня, Позірк. Аграэкатурызм “дастаткова запатрабаваны” ў Беларусі, заявіў на прэс-канферэнцыі 5 траўня ў Мінску кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Аляксандр Крэчатаў.
Паводле яго слоў, летась больш за 427 тыс. чалавек наведала 1,4 тыс. беларускіх аграэкасядзіб.
Раней дзяржСМІ паведамлялі са спасылкай на даныя Мінспорту, што ў 2023 годзе ў аграсядзібах адпачыла больш за 450 тыс. чалавек, у 2022-м — каля 500 тыс. Такім чынам, адбываецца зніжэнне попыту на паслугі аграсядзіб.
Паводле слоў Крэчатава, змяншэнне колькасці аграсядзіб звязанае са змяненнем заканадаўства, якое абмежавала магчымасці “падмены паняткаў”.
Колькасць суб’ектаў аграэкатурызму на канец 2024 года склала 1.408 — у 2,2 раза менш, чым было па выніках 2021-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Негатыўная тэндэнцыя зафіксаваная ва ўсіх рэгіёнах.
На гэтым фоне на 24,1% знізілася колькасць абслужаных турыстаў у аграэкасядзібах (з 563.604 да 427.581).
У траўні 2024 года дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч заявіла, што ў многім на скарачэнне колькасці сядзіб паўплываў указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 кастрычніка 2022 года № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму”, а таксама праведзеная да 1 ліпеня 2023 года іх перарэгістрацыя.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



