Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль у 6 разоў
2 траўня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 красавіка 2025 года склала 60 млрд 223,7 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 13,6% большая, чым было на 1 красавіка 2024-га (53 млрд 11,9 млн рублёў), і на 2,2%, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на пачатак красавіка склала 4 млрд 413,6 млн (+17,1% у гадавым вымярэнні), горназдабыўной прамысловасці — 465 млн (рост у 4,3 раза), апрацоўчай — 31 млрд 724,6 млн (+12,6%), будаўніцтва — 1 млрд 11,5 млн (-3,6%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 2 млрд 805,7 млн (+30,9%), інфармацыі і сувязі — 223,4 млн (+36,4%), фінансавых і страхавых — 4 млрд 909,5 млн (+29,5%), звязаных з нерухомасцю — 1 млрд 192 млн (-3,9%), навуковых — 542,5 млн (+37,1%), адукацыі — 32,2 млн (рост у 4,4 раза), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 164,1 млн (-3,3%).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 красавіка склала 985,9 млн рублёў (рост у 5,7 раза ў гадавым вымярэнні). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (+34,4%).
У арганізацыях сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак гэты паказчык роўны 32,6 млн (рост у 2,3 раза ў гадавым вымярэнні), апрацоўчай прамысловасці — 113,4 млн (у 4,8 раза), будаўніцтва — 9,8 млн (-61,6%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 6,7 млн (-73,7%), інфармацыі і сувязі — 0,3 млн (+50%), фінансавых і страхавых паслуг — 10,6 млн (год таму не было), звязаных з нерухомасцю — 16,9 млн (рост у 2,4 раза), навуковых — 0,3 млн (+50%), адукацыі — 0,2 млн (год таму не было).
Палітыка, якая праводзіцца Нацыянальным банкам, “не адпавядае рэальнаму становішчу спраў”, гаворыцца ў артыкуле прадстаўніка банкаўскага сектара Беларусі, які пажадаў застацца ананімным, для бюлетэня даследчага цэнтра BEROC “Маніторынг эканомікі Беларусі: тэндэнцыі, настроі і чаканні. Люты 2025 г.”.
Аўтар адзначае, што бягучыя ўмовы “патрабуюць умеранага ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі”, аднак рэгулятар “пазбягае прыняцця рашэнняў датычна стаўкі рэфінансавання”. Больш за тое, дапускаецца нават яе зніжэнне ў сярэднім за год да 9–9,3% (у цяперашні час 9,5%).
Адмова Нацбанка ад рашучага ўзмацнення жорсткасці манетарнай палітыкі можа быць звязаная з “адсутнасцю незалежнасці ў прыняцці рашэнняў і ціскам” уладаў, піша эксперт.
Рэгулятар будзе прымаць меры макрапрудэнцыяльнага характару “для стымулявання інвестыцыйнага крэдытавання і — пры неабходнасці — астуджэння залішняга спажывецкага попыту, арыентаванага на імпарт”, заявіў старшыня праўлення НБ Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.
Кіраўнік рэгулятара паведаміў, што тэмпы росту спажывецкіх крэдытаў фізічных асоб “таксама застануцца ў фокусе ўвагі” Нацбанка. Ён падкрэсліў, што гэтыя крэдыты “не павінны адцягваць рэсурсы ад фандавання айчынных прадпрыемстваў і правакаваць рост спажывецкага імпарту”. У прыярытэце, паводе яго слоў, павінна быць “фінансаванне партнёрскіх праграм, звязаных з набыццём тавараў айчынных вытворцаў”.
“У цэлым колькасныя параметры па крэдытаванні, даведзеныя да сектара на пашыраных пасяджэннях праўлення, павінны ўспрымацца не як арыенцір, а як паказчыкі для безумоўнага выканання кожным банкам”, — папярэдзіў Галоўчанка.
На красавік 2025 года Нацбанк пакінуў без зменаў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР): па крэдытах (новых у беларускіх рублях за выключэннем ільготных) для юрыдычных асоб — 12,87%, фізічных асоб — 18,18%.
Яны былі паднятыя 20 лютага на 0,37 і 0,47 працэнтнага пункта адпаведна. РВСР не мяняліся са жніўня 2024 года да лютага 2025-га і знаходзіліся на ўзроўні 12,5% і 17,71%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка