Шайгу пацвердзіў мэтазгоднасць размяшчэння ў Беларусі ракетнага комплексу “Арэшнік”

24 красавіка, Позірк. Пагрозы для Беларусі, якія патрабуюць размяшчэння на яе тэрыторыі ракетнага комплексу “Арэшнік”, “пакуль захоўваюць актуальнасць”, заявіў ТАСС сакратар Савета бяспекі (СБ) РФ Сяргей Шайгу.
“Хачу падкрэсліць, што меры па ўмацаванні даверу — гэта не абмен жэстамі, а комплексны працэс, які патрабуе ўліку абсалютна ўсіх фактараў. Расія пагадзілася на размяшчэнне ў Беларусі сістэм “Арэшнік” па прамой просьбе беларускага боку і з улікам пагроз бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашага бліжэйшага саюзніка”, — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці можа РФ адмовіцца ад размяшчэння “Арэшніка” ў Беларусі, калі ЗША не будуць размяшчаць свае ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў Германіі.
Паводле сцвярджэння Шайгу, еўрапейскія краіны нарошчваюць ваенную групоўку ля заходніх межаў Саюзнай дзяржавы (СД) і “не паказваюць гатоўнасці да дээскалацыі сітуацыі”. “Хутчэй, наадварот: пачасціліся ваяўнічыя заявы, растуць асігнаванні на ваенныя патрэбы, абмяркоўваецца магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў непасрэднай блізкасці ад межаў Саюзнай дзяржавы, не хаваецца імкненне дамагчыся змены ўлады ў Беларусі, у тым ліку сілавым шляхам”, — дадаў сакратар СБ РФ.
Па выніках праведзенага 6 снежня 2024 года пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД Масква і Мінск зацвердзілі агульную канцэпцыю бяспекі і заключылі міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі. Аляксандр Лукашэнка пасля пасяджэння заявіў, што папрасіў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна размясціць у Беларусі расійскія балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці “Арэшнік”. Пуцін адзначыў, што гэты ракетны комплекс можна будзе размясціць на беларускай тэрыторыі ў другой палове 2025 года.
18 сакавіка беларускі калега Шайгу, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, што ў краіне падрыхтаваныя пляцоўкі для размяшчэння “Арэшніка”.
Паводле яго слоў, гэты комплекс “хоць і мабільны, але ўсё роўна падрыхтаваныя месцы”. “Мы захавалі гэта яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Думаю, што да канца года мы выканаем даручэнні двух прэзідэнтаў [Пуціна і Лукашэнкі], якія пастаўленыя перад намі, вайскоўцамі, у прыватнасці”, — сказаў чыноўнік.
Ён таксама заявіў, што Беларусь неўзабаве перадасць РФ машыны, на якія будзе ўсталёўвацца “Арэшнік”.
Вальфовіч назваў гэтае ўзбраенне “як бы прадуктам Саюзнай дзяржавы”. “Таму што база — машына асноўная — вырабляецца на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь, а сродак паражэння — ракеты — у Расійскай Федэрацыі. Мы завяршаем выраб неабходнай колькасці гэтых машын, якія ў бліжэйшы час будуць перададзеныя Расійскай Федэрацыі, каб усталяваць на іх сродак паражэння”, — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, Лукашэнка сярод іншага заявіў, што Масква перадасць Беларусі некалькі ракетных комплексаў “Арэшнік” да канца года. Пускавыя ўстаноўкі да ракетнага комплексу, адзначыў ён, вырабляюць у Беларусі.
26 студзеня Лукашэнка заявіў журналістам, што “Арэшнік” будзе дастаўлены ў Беларусь “з дня на дзень”. Пры гэтым, кажучы пра тэрміны пастаўкі, ён паведаміў, што “гэта не гарыць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён “пажартаваў”, калі раней заяўляў пра неабходнасць размясціць у Беларусі 10 такіх ракетных комплексаў. Пуцін зрабіў яму на гэты конт “заўвагу”, бо Расія не абяцала такую колькасць гэтага ўзбраення, дадаў прамоўца.
Упершыню аб жаданні размясціць “Арэшнік” на тэрыторыі Беларусі ён заявіў 28 лістапада 2024 года на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка