17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды

Ілюстрацыя: "Позірк"
18 красавіка, Позірк. Абсалютныя тэмпературныя рэкорды дня перакрытыя ў Беларусі 17 і 18 красавіка, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
17 красавіка ў Драгічыне на поўдні Брэсцкай вобласці паветра прагрэлася да 27,8 градуса цяпла. Ранейшы максімум трымаўся з 1972 года (26,2 градуса ў Жыткавічах).
Да поўдня 18 красавіка ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці тэмпература дасягнула 24,6 градуса. Гістарычны максімум дня складаў 22,9 градуса (у 2005 годзе на метэастанцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне). Паводле прагнозу сіноптыкаў, днём у краіне чакаецца да 29 градусаў.
Агулам за 17 красавіка зафіксавана 38 лакальных рэкордаў, у тым ліку ў чатырох абласных цэнтрах.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



