ЕАБР захаваў прагноз па росце ВУП Беларусі ў 2025 годзе на ўзроўні 2,6%

24 сакавіка, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2025 годзе вырасце на 2,6%, адпаведны прагноз утрымліваецца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
“У Беларусі працягваецца рост дзелавой актыўнасці. ВУП павялічыўся на 3,1% г/г (год да года. — “Позірк”.) за студзень — люты 2025 года пасля 3,7% г/г у студзені 2025 года, — адзначылі аналітыкі банка. — Асноўныя драйверы росту застаюцца сектары, арыентаваныя на ўнутранае спажыванне і будаўніцтва: за студзень — люты 2025 года рознічны тавараабарот павялічыўся на 10% г/г, аб’ём падрадных работ вырас на 15,6% г/г. Захоўваецца высокая інвестыцыйная актыўнасць: інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 17,2% г/г”.
Варта адзначыць, што ў сваім новым макрааглядзе ЕАБР захаваў той прагноз па росце ВУП у Беларусі, які утрымліваўся ў аглядзе, апублікаваным летась у снежні. У тым дакуменце эксперты выказалі меркаванне, што рост эканомікі краіны ў найбліжэйшыя гады замарудзіцца. Яны спрагназавалі, што па выніках 2024 года ВУП Беларусі павялічыцца на 4,3% (згодна з данымі беларускіх уладаў, рост склаў 4% пры заданні 3,8%), 2025-га — 2,6%, 2026-га — 1,9%, 2027-га — 1,5%.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка