Пазьняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з “гэтым варварскім рэжымам”

9 лютага, Позірк. Пачаць перамовы з афіцыйным Мінскам аб вызваленні беларускіх палітычных зняволеных заклікаў краіны Захаду кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк у відэазвароце 9 лютага.
Палітык назваў іх “фактычна закладнікамі”.
Пазьняк у чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая “не дзейнічае”.
“Другі падыход — ён існуе. Гэта падыход, які выкарыстоўваюць з тэрарыстамі”, — сказаў ён.
Прыраўняўшы прадстаўнікоў кіроўнага рэжыму да такіх, Пазьняк выказаўся за “шлях перамоў” з прапановай “пэўных абменных элементаў”.
“У дадзенай сітуацыі можна пайсці на тое, каб зняць тыя санкцыі, якія ім шкодныя. І трэба на гэта ісці”, — лічыць лідар “Вольнай Беларусі”.
“Нічога няма важнейшага за жыццё чалавека. І вось мы стаім на гуманітарнай пазіцыі — выратаваць людзей. ⟨…⟩ Наш заклік да заходніх палітыкаў: ідзіце на перамовы з гэтым варварскім рэжымам”, — заявіў ён.
На думку палітыка, вызваляючы некаторых палітвязняў у рамках працэдуры памілавання, улады “даюць знакі” аб гатоўнасці да перамоваў.
Падчас іх, лічыць Пазьняк, павінна “паставіцца пытанне пра спыненне рэпрэсій”.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, на вечар 9 лютага ў Беларусі 1.229 чалавек прызнана палітзняволенымі.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+