Беларус, якога затымлівалі падчас пратэстах у Грузіі, выляцеў у Літву

7 снежня, Позірк. Грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, якога затрымалі напрыканцы лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, але пасля вызвалілі, 7 снежня выляцеў з грузінскай сталіцы ў Вільнюс, паведаміў “Позірку”праваабаронца Раман Кісляк, што суправаджаў маладога чалавека.
“Па парадзе праваабаронцаў ён эвакуяваўся з Грузіі”, — адзначыў суразмоўца.
Грузінскія СМІ паведамлялі, што 25-гадовы Муравіцкі быў у ліку 10 замежнікаў, затрыманых падчас пратэстаў. Малады чалавек у размове з беларускімі медыя пасля заявіў, што быў затрыманы ранкам 30 лістапада.
Як паведамляў “Позірк”, два дні малады чалавек правёў у ізалятары горада Сігнахі (вядомы турыстычны цэнтр, месціцца за 109 км ад сталіцы). Пасля вызвалення яго выклікалі ў міграцыйную службу. 3 снежня Муравіцкі падаў прашэнне на прытулак.
Грузінская апазіцыя аспрэчвае афіцыйныя вынікі кастрычніцкіх парламенцкіх выбараў, паводле якіх больш за палову месцаў ізноў атрымала кіроўная партыя “Грузінская мара” прарасійскага мільярдэра Бідзіны (Барыса) Іванішвілі.
Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай 28 лістапада пасля заявы прэм’ер-міністра (апазіцыя называе яго “так званым прэм’ер-міністрам” і “прэм’ер-міністрам “Грузінскай мары”) Іраклія Кабахідзэ пра замарожванне да 2028 года перамоў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз і адмову ад любых бюджэтных грантаў ЕС.
У Тбілісі вулічныя акцыі праводзяцца штодня. Як правіла, уначы сілавікі ладзяць брутальныя разгоны с выкарыстаннем спецсродкаў, у тым ліку вадамётаў і слёзацечнага газу. За гэтыя дні, паводле падлікаў грузінскіх праваабаронцаў, было затрымана каля 400 чалавек, у дачыненні да амаль трох дзясяткаў распачатыя крымінальныя справы.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМедыяменеджар Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ: Дзякуй усім, што беларуская журналістыка працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

