Пагадненне з РФ аб гарантыях бяспекі дазволіць накіроўваць ва Украіну беларускія войскі — BelPol у Вашынгтоне

6 снежня, Позірк. Беларуска-расійскі дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, які плануецца падпісаць падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 6 снежня на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД, дазволіць Маскве размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя ваенныя базы і кантынгенты войскаў. Акрамя таго, дамовай прадугледжваецца магчымасць адпраўкі беларускіх грамадзян на вайну з Украінай “для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі”.
Такую заяву зрабіў публічны прадстаўнік арганізацыі былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol Мацвей Купрэйчык 5 снежня ў Вашынгтоне на слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) “Роля Беларусі ў злачынствах Расіі”.
Як паведаміў Купрэйчык, у распараджэнні BelPol маецца мноства дакументаў, якія даказваюць, што рэжым Лукашэнкі павялічвае вайсковую падтрымку Расіі. Паводле яго даных, прадпрыемствы беларускага ВПК у 2023 годзе ажыццявілі пастаўкі ў Расію на 422 млн долараў ЗША, за 8 месяцаў 2024 года — на 459 млн.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


