Падазраваны ў смяротным раненні вайскоўца на мяжы з Беларуссю знаходзіцца ў ЕС — польскі генерал

18 лістапада, Позірк. Мігрант, які падазраецца ў смяротным раненні польскага сяржанта Матэвуша Сітэка 28 траўня на мяжы з Беларуссю, знаходзіцца ў Еўрасаюзе, паведаміў парталу wiadomosci.wp.pl камандуючы аперацыяй “Бяспечнае Падляшша” генерал Аркадыюш Шкутнік.
Паводле яго слоў, асоба мужчыны высветленая, маецца яго фота. Замежнік быў заўважаны ў Францыі і Бельгіі. Такім чынам, гэта “пытанне часу, калі яго арыштуюць”, перакананы Шкутнік.
Генерал таксама паведаміў, што польскія службы высветлілі асобы і склалі спіс найбольш небяспечных мігрантаў, якія кідалі ў салдат камяні, стралялі з рагатак. Цяпер у ім фігуруе 42 чалавекі.
Пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага на мяжы з Беларуссю, стала вядома 6 чэрвеня. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, ён зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ўсклалі адказнасць за яго гібель і атакі на мяжы на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
З пачатку 2024 года Польшча прадухіліла 28,8 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства


