Невядомыя падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільнюсе

26 кастрычніка, Позірк. Невядомыя падпалілі ўваходныя дзверы будынка на вул. Вільняўс у літоўскай сталіцы, дзе месцяцца Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
З допісу на старонцы цэнтра ў “Фэйсбуку” вынікае, што супрацоўнікі знайшлі сляды агню на дзвярах раніцай 26 кастрычніка.
Акрамя таго, на сцяне будынка пакінуты надпіс “Dink iš Lietuvos” (“Вымятайся з Літвы”), а таксама сапсаваны мурал з “дыджэямі перамен” (выява Кірыла Галанава і Улада Сакалоўскага, што ўключылі кампазіцыю “Перамен” Віктара Цоя 6 жніўня 2020 года ў Кіеўскім скве Мінска на “дзіцячым свяце”, якое ўлады зладзілі, каб не даць магчымасці сабрацца праціўнікам Аляксандра Лукашэнкі).
У ноч на 4 верасня невядомыя разбілі шкло Цэнтра беларускай супольнасці і культуры. Тады ж нехта абстраляў з пнеўматычнай зброі памяшканне, дзе праводзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільнюсе, у акне засталася адтуліна.
У ноч на 28 ліпеня на будынку беларускай крамы сувеніраў “Кропка” ў Вільнюсе невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “Вяртайцеся дадому, беларускія свінні” і разбілі акно.
Дэмакратычныя сілы Беларусі лічаць гэтыя інцыдэнты правакацыяй з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

- У мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
