З аўкцыёну прададзена офіснае памяшканне, якое належала Эдуарду Бабарыку

11 кастрычніка, Позірк. Офіснае памяшканне, якое належала палітвязню Эдуарду Бабарыку, прададзена на электронным аўкцыёне.
На партале продажу маёмасці “БелЮрЗабеспячэнне” пазначана, што офіс знаходзіцца на вуліцы Шорнай у Мінску, мае плошчу 30,9 м2, размешчаны на першым паверсе.
Памяшканне прададзена за 155.445 рублёў.
У жніўні з аўкцыёну былі прададзеныя матацыкл Suzuki і аўтамабіль Mercedes-Benz, якія належалі Эдуарду Бабарыку.
Да затрымання ў чэрвені 2020 года Эдуард Бабарыка кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне свайго бацькі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты. Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola.
У ліпені (дакладная дата невядомая. — “Позірк”.) Эдуард Бабарыка быў прыгавораны па новай крымінальнай справе да двух гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая ажыццяўляе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Справу ініцыявала 30 красавіка адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі № 2, дзе Бабарыка-малодшы адбывае пакаранне.
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў палітвязня да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (саўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (саўдзел у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
Эдуард Бабарыка ўтрымліваўся ў следчым ізалятары больш за тры гады.
У снежні 2023 года МУС унесла яго ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а КДБ — у спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовае пазбаўленне волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235). Палітык віну не прызнаў.
У красавіку 2023 года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Бабарыкі-старэйшага ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+