Bitcoin на максимуме за все время. Попробуйте с нами! 🏂
Support us

«Тут IT не панацэя». Як беларус вучыўся ў Нарвегіі

У мяне заўсёды было імкненне да вучобы. Скончыў школу з залатым медалём, атрымаў бакалаўра з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага вырашыў паспрабаваць павучыцца дзесьці за мяжой, атрымаць новыя пачуцці, веды і эмоцыі. Асабліва цікава было паглядзець на сябе ў іншай культуру, з другой мовай і менталітэтам.

Раскажу камьюніці dev.by, як паступіць у нарвежскі ўнівер, ці складана вучыцца па-ангельску і колькі каштуе студэнцкае жыццё ў адной з самы дарагіх краінаў свету. 

2 комментария
«Тут IT не панацэя». Як беларус вучыўся ў Нарвегіі

У мяне заўсёды было імкненне да вучобы. Скончыў школу з залатым медалём, атрымаў бакалаўра з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага вырашыў паспрабаваць павучыцца дзесьці за мяжой, атрымаць новыя пачуцці, веды і эмоцыі. Асабліва цікава было паглядзець на сябе ў іншай культуру, з другой мовай і менталітэтам.

Раскажу камьюніці dev.by, як паступіць у нарвежскі ўнівер, ці складана вучыцца па-ангельску і колькі каштуе студэнцкае жыццё ў адной з самы дарагіх краінаў свету. 


Хто піша: чытач dev.by, які вырашыў застацца ананімным. Пасля магістратуры ў Нарвегіі вярнуўся ў Беларусь. 
Калі вы або вашыя знаёмыя вучыліся за мяжой (не Польшча), то напішыце на [email protected]. Зробім круты тэкст разам. 

Мы запусцілі сэрыю матэрыялаў пра беларусаў, якія вучацца за мяжой: 

  • «Пішаш на Wordpress — лепей ідзі ў дастаўку». Як беларус вучыцца на web-developer у Шатландыі; 
  • У выкладчыкаў гараць вочы і лёгка знаходзіш працу пасля выпуску. Як я вучуся на праектыроўшчыка ў Польшчы; 
  • «У Сіліконавую даліну дакладна не паеду». Як я вучуся на праграмістку ў амерыканскім вну; 

Як паступіць у Нарвегію

Нарвежскі цэнтр міжнацыянальнага супрацоўніцтва вышай адукацыі (Norwegian Centre for International Cooperation in Higher Education) прадстаўляў гранты для людзей з краін, не ўваходзячых у зону Еўрапейскага Звязу. 

Паступаць ва універсітэты Нарвегіі магчыма як з грантамі, так і без іх. Працэдура падачы павінна быць ўказаана на сайце ўніверсітэта. Зараз студэнтам з Беларусі трэба будзе плаціць і за пражыванне, і за навучанне. Магчыма, будуць выдаваць нейкія гранты, мне складана сказаць. 

Звычайна для паступлення трэба копіі наступных дакументаў:

  • сертыфікату (IELTS Academic, TOEFL и г. д.), пацвярджаючыга веды, ангельскай мовы (ці той мовы, на якой будзе навучанне), 
  • атэстату са школы з перакладам на ангельскую з апасцілем, 
  • дыплома з дадаткам (калі паступаеце у магістратуру) таксама з перакладам і апасцілем,
  • матывацыйны ліст.

Гэта базавыя дакументы, кожны ўніверсітэт можа запрасіць нешта дадатковае. Ведаю, што парог для IELTS Academic (бо я здаваў менавіта яго) — 6 пунктаў з 9. Гэта моцны B2+ узровень. 

Калі паступаў у Нарвегію, то ўсё навучанне было бясплатным, плаціць трэба было толькі за пражыванне (інтэрнат, ежа, падарожжа). Але з наступнага навучальнага году бясплатным яно будзе толькі для рэзідэнтаў зоны ЕЗ+.

Кошт навучання для астатніх замежнікаў каля 18 000 еўра у год. Акрамя экзамену па мове ніякіх дадатковых экзаменаў здаваць было не трэба. Там прымалі па ацэнкам у атэстаце і дыпломе. 

Скончыў ўніверсітэт у вобласці лагістыкі. Мая кар’ера неяк звязана з гэтай галіною, таму гэта быў цэнны вопыт.

Вучоба па-ангельску: спачатку было складана, потым — аніякіх праблемаў

Яшчэ на IELTS самай дрэннай часткай экзамену было аўдзіраванне. Увогуле, для мяне самым складаным было слухаць ангельскую мову, праблем з чытаннем і пісьмом асоба не было. Таму і лекцыі спачатку даваліся вельмі цяжка. Але там, як і у нас, седзячы на пары, ты не слухаеш кожнае слова выкладчыка. Дзесьці адцягваешся ад працэсу, дзесьці робіш свае справы. 

У нарвежскім універсітэце няшмат лекцый і заняткаў, але вельмі шмат матэрыялу даецца выкладчыкамі для самастойнага вывучэння. Шмат артыкулаў, кніг, прэзентацый і гэтак далей. Такім чынам, у большай колькасці выпадкаў ёсць матэрыял, па якім можна зразумець, што адбывалася на лекцыі. Тым больш, што зараз праграмы і прыкладанні могуць нават перакладаць цэлыя дакументы. 

Тут трэба дадаць, што на працягу навучання працаваў на беларускі IT-офіс. У першым семестры працаваў дзесьці на паўстаўкі, у якасці перыяду адаптацыі. Потым перайшоў на поўную. Перыядычна было складана сумяшчаць усё: работу, навучанне, а яшчэ і краіну хацелася паглядзець, яе прыроду, прыгажосць і культуру. З большага, даў рады.

Як выглядалі універсітэт і вучоба?

Магістратура працягвалася 2 гады, у першы год былі звычайныя пары, як і у Беларусі. Але ў Нарвегіі ў першы год было значна менш заняткаў (як практычных, так і лекцый). Гэта быў 2021 год, калі наступства COVID-19 яшчэ адчуваліся: усе пары запісваліся і трансліраваліся, каб была магчымасць прысутнічаць выдалена, або ўвогуле паглядзець запіс потым. Напрыклад, у першым семестры было 4 прадмета, толькі па двум з іх былі практычныя заняткі.

Расклад таксама вельмі адрозніваўся: калі ў Беларусі мы прывыклі, што пары працягваюцца да 14-15 гадзін, то там былі дні калі пары ішлі нон-стопам з 9 да 18, ці іх не было ўвогуле. Але расклад у Нарвегіі зусім не змяняўся і быў стабільны ўвесь семестр. Аналагічна было і ў другім семестры.

Што тычацца заданняў, то іх таксама было няшмат. Звычайна на некалькі тыдняў давалася якое-небудзь вялікае заданне або праект, які можна выконваць у групе. 

Самы жорсткі быў трэці семестр, калі пачаліся «семінары». Звычайна семінар ідзе на працягу ўсяго тыдня, с 9 да 16-17, у пятніцу ці суботу фінальны экзамен. Прыгажосць такога падыходу ў тым, што ты на ўсю нядзелю апынаешся у адзін прадмет, не адцягваешся на нешта іншае. З другога боку з такім раскладам цяжэй планаваць і выконваць працу ў беларускай кампаніі. За семестр было каля 10-12 такіх семінараў, некаторыя з іх былі абавязковыя, але паміж астатнімі можна выбіраць (такіх было большая колькасць). Выглядала гэта наступным чынам: да чацвярга у сістэме трэба было выбраць адзін з двух/трох семінараў на наступным тыдні. Семінары не паўтараліся (маю на ўвазе, што семінар, які быў у верасні не праводзіўся ў лістападзе і г. д.), таму трэба было думаць двойчы перад выбарам. 

Ў апошнім семестры ўсе пішуць дыпломную работу. Тут ужо няма пар, няма лекцый, толькі ты і твая дыпломная работа. Да выбару тэмы ставяцца адказна: ёсць два абавязковых семінары Research Design и Proposal Presentation. На першым на працягу тыдня расказваюць і паказваюць як нахадзіць навуковыя артыкулы, як ствараць спіс літаратуры, як праводзіць рэсёрчы і правільна фармуляваць пытанні, што трэба казаць на прэзентацыі, а што магчыма апусціуь.

Як рэзультат — работа, у якой студэнты збіраюць і апісваюць асноўныя артыкулы для будучага дыплому. На другім семінары трэба напісаць 15 старонак пра сваю будучаю тэму, сцвердзіць яе актуальнасць, паказаць, што новага будзе ўнесена па дадзенай тэме. 

Ёсць усё, што трэба для навучання і нават больш

Што тычыцца матэрыяльна-тэхнічнай базы, то тут ёсць усё, што трэба і нават больш. У кожным класе ўстаноўлены праектары, дошкі, у большай колькасці есць мікрафоны, каб было добра чутна выкладчыка. У маім універсітэце была магчымасць браніраваць пакоі на 4-10 чалавек для індывідуальнага ці групавога навучання. Для выкладчыкаў увогуле існавала асобная тэрыторыя, куды ўваход быў толькі па карткам. 

Але ўсё ж такі мы ідзём атрымліваць адукацыю дзеля ведаў, а не дзеля камфортнага баўлення часу. Якасць адукацыі шмат залежыць ад выкладчыка. Добрыя і дрэнныя выкладчыкі ёсць і там, і тут. Вельмі складана сказаць, дзе знаходзяцца найбольш разумнейшыя. На маю думку, з большага, аднолькава: што там, што тут. 

Выкладчыкі да ўсіх студэнтаў ставяцца аднолькава

Будзь ты з Нарвегіі, ЕЗ, дальняга ўсходу, Расіі ці Беларусі. Звычайна, выкладчык нават не ведае адкуль студэнт, бо на лекцыях ён распавядае, пытанняў не задае. Пры ацэньванні работ ці экзаменаў нават не ведае імя студэнта, бо ўсе работы адпраўляюцца праз спецыяльную сістэму. Есць, праўда, невялікія складанасці з дасугам, бо значная колькасць мерапрыемстваў праводзіцца на нарвежскам, часам нават аб’явы пра тое, што плануецца якая-небудзь туса, посцяць без перакладу на ангельскую.

Каб вырашыць пытанні з дасугам, ва ўніверсітэтах існуе ESN-арганизацыя (Erasmus Student Network), бо звычайна замежнікі прыязджаюць па гэтай праграме. Увогуле, ва ўніверсітэце шмат розных арганізацый, якія праводзяць шмат актыўнасці, ад выпечкі вафель у калідоры ўнівера да арганізацыі паездак у іншыя гарады і краіны. Звычайна ўніверсітэт выдзяляе кожнай грошы на мерапрыемства, але нармальна знайсці і спонсараў. 

Кошт жыцця ў Нарвегіі

Базавыя траты — гэта хата да ежа. Я жыў у інтэрнаце, таму плаціў па меркам Нарвегіі невялікую суму, крыху менш чым 500 еўра. Звычайныя апарты ў маем горадзе каштуюць ад 700-800 еўра. На ежу траціў прыблізна 300-400 еўра, але стараўся падбіраць акцыі, маніторыў скідкі. Часам скідваліся з сябрамі каб купіць, напрыклад, 5 кг рысу, бо так кошт значна менш. 

Білет у аўтобусе прыблізна 4 еўра, а праязны на месяц — 50 еўра. На другі год магістратуры нам пашанцавала: у нашым рэгіёне студэнтам выдалі бясплатны праязны на год. Калі хочаш адправіцца ў падарожжа, то тут граніц няма, можна на выхадныя і за 100 еўра выбрацца, а можна і ўсе 10 000 аддаць.

Асаблівасць IT-рынку ў Нарвегіі

Пасля атрымання дыплому вельмі рэальна знайці працу ў IT-сферы. Увогуле, IT у Нарвегіі — гэта не панацэя. Нарвежскія прафсаюзы жорстка рэгулююць рынак зарплаты, якую бы працу не атрымаў, плаціць будуць прымальна. Канешне, спецыяліст з вопытам і дыпломам магістра будзе атрымліваць больш, чым звычайны супрацоўнік. Але не ў пяць або дзесяць разоў.

Каб застацца там пасля навучання, трэба знайсці працу альбо па спецыяльнасці, альбо высокакваліфікаваную (IT, выкладчык, PhD і г. д.). Як казаў раней, на момант паступлення працаваў у беларускім IT-офісе, планую працягнуць працу ў той жа кампаніі і далей.

Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі. 


dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.

Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon

з Беларусі — праз Donorbox.

І шчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Што яшчэ пачытаць у аўтараў камьюніці:

Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
0 комментарий
Маск заявил, что люди должны продолжать добывать нефть и газ
Маск заявил, что люди должны продолжать добывать нефть и газ
Маск заявил, что люди должны продолжать добывать нефть и газ
Американский учитель будет обучать школьников литературе с помощью видеоигр
Американский учитель будет обучать школьников литературе с помощью видеоигр
Американский учитель будет обучать школьников литературе с помощью видеоигр
40% магистерских программ в США — пустая трата времени и денег
40% магистерских программ в США — пустая трата времени и денег
40% магистерских программ в США — пустая трата времени и денег

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

htostsi
htostsi Wizard в Moonlight
0

Пытанне такое - а ці апраўдана ў наш час плаціць такія грошы за навучанне, калі кожны можа самастойна паглядзець гарвардскія лекцыі ў інтэрнэце як па матыматыке так і па праграмаванню?

0

Нажаль прагляд лекцый не дасць падцвярджальную паперку, з якой можна будзе па спрошчанай схеме атрымаць внж у эз цi грынкарту у зша. А так та пры наяунасцi матывацыi праблем з навучальным матэрыялам у сенняшнiя часы няма